Pampedia:Пачаткоўцам

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский

Жэстачайшэ агітуем прыняць удзел у развіцці сайта Pampedia!

Pampedia - сайт для ўсех жыхароў Квітнеючай, любы жадаючы мае магчымасць стаць не толькі чытачом, але таксама рэдактарам і аўтарам. Кожны можа стварыць новы артыкул ці змяніць існуючы.

Мы ўпэўнены, што з цягам часу Pampedia збярэ багатую аўдыторыю чытачоў і аўтараў і стане адносна аўтаномнай, аднак зараз -- на самым пачатку -- нам неабходны рабочыя рукі. Праект Памяркоўнай Энцыклапедыі даволі амбіцыйны, і яго рэалізацыя патрабуе нямалых высілкаў. Стваральнікі сайта фізічна не могуць напоўніць кантэнтам цэлую энцыклапедыю, таму мы спадзяемся на цябе, анон.

Калі асабіста табе канцэпцыя сайта здаецца цікавай і перспектыўнай, ты можаш:
1) Распавесці пра гэты сайт сябрам, ворагам, хатнім жывёлам і іншым;
2) Выправіць памылкі і недакладнасці, якія знойдзеш у нашых артыкулах;
3) Напісаць свой артыкул або перакласці ўжо існуючы на іншую мову.

Для рэдагавання існуючых артыкулаў і напісання сваіх неабходна стварыць уліковы запіс (у верхнім правым куточку). Для стварэння ўліковага запісу не патрабуецца аніякіх асабістых звестак - трэба проста прыдумаць логін і пароль.

Тых, у каго ўліковы запіс ужо ёсць, мы запрашаем на старонку для ўдзельнікаў!


Пытаннечкі/скаргі/прапановы можна пакідаць у абмеркаваннях ці дасылаць па адрасу admin@pampedia.by