Pampedia:Апісанне

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский


Pampedia - агульнадаступная інтэрнэт-энцыклапедыя са свабодным кантэнтам. Ствараць і рэдагаваць артыкулы ў ёй можа любы карыстальнік інтэрнэту. Pampedia ствараецца, падтрымліваецца і амаль цалкам кіруецца добраахвотнікамі.


Асаблівасці:

  • Pampedia ТОЛЬКІ пра Беларусь;
  • Pampedia ствараецца для жыхароў Беларусі, г.зн. няма сэнсу падрабязна тлумачыць некаторыя асаблівасці, якія могуць быць незразумелыя замежнікам.
  • Pampedia носіць не толькі інфарматыўны, але і забаўляльны характар: на сайце вітаецца выкарыстанне гумару, іроніі, сарказму; для дасягнення эфекту ўздзеяння дапускаецца выкарыстанне ненарматыўнай лексікі. Стыль апавядання - не навуковы, а публіцыстычны ці нават гутарковы.
  • Pampedia ствараецца па ўзоры Луркоморья, аднак не з'яўляецца яго філіялам. "Лурк яз" не вітаецца, але і не забараняецца ў разумных межах.

Неасаблівасці:

  • Pampedia павінна быць аб'ектыўнай і нейтральнай.
  • Pampedia не павінна прапагандаваць што-небудзь.
  • Pampedia не павінна дыскрэдытаваць што-небудзь.
  • Pampedia не прэтэндуе на дакладнасць.

Паколькі праект з'яўляецца адкрытым, адміністрацыя не нясе адказнасці за публікуемы матэрыял. Кантэнт, які парушае правілы сайта, а таксама законы (у тым ліку Аб аўтарскім праве), будзе рэдагавацца або выдаляцца па меры выяўлення.