Шаблоны/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский

УВАГА!

Шаблонаў у нас пакуль вельмі мала, дадзены раздзел будзе папаўняцца з цягам часу. Спадзяемся на вашу дапамогу ў гэтай справе.
У любым выпадку пры стварэнні артыкула на беларускай мове абавязкова выкарыстоўвайце гэты шаблон.


Плашкі

Плашкі -- гэта такія палосачкі, якія дадаюцца перад артыкулам (раздзелам) для таго, каб інфармаваць чытачоў (у першую чаргу патэнцыйных аўтараў і рэдактараў) пра недахопы гэтага артыкула.


No-image.png Загаловак
тэкст плашкі


Каб зрабіць новую плашку (прыклад зверху), проста
1) стварыце старонку з назвай тыпу "Шаблон:Назва плашкі/бел"
2) скапіруйце на гэтую старонку наступны тэкст і запоўніце наступны тэкст пасля знака "=":

{{Шаблон:Макет:Плашка  
|колер левай (шырокай) граніцы =   
|колер верхняй, ніжняй і правай граніцы =   
|колер фона =  
|Ілюстрацыя = [[Файл:пазначце ілюстрацыю і тып файла|64px]]  
|Загаловак=  
|тэкст плашкі=  
}}  

3) каб плашка не згубілася, аавязкова скапіруйце радок

<noinclude>[[Категория:Шаблоны:Плашкі/бел]]</noinclude>  

Гатовыя плашкі

Інфабоксы

прыклад інфабокса (на трасянцы) для самых кемлівых

Інфабокс -- табліца, якая звычайна змяшчаецца ў верхнім правым вуглу страніцы. З'яўляецца своеасаблівай інфармацыйнай карткай, у якой змяшчаюцца асноўныя звесткі пра аб'ект артыкула. Жэстачайшэ рэкамендуецца выкарыстоўваць інфабокс, калі вы пішаце тэкст а войнах і баявых дзеяннях, геаграфічных аб'ектах, персаналіях і іншых цікавостках, якія маюць шэраг тыповых характарыстак і/ці паддаюцца відавочнай класіфікацыі.

УВАГА!

Шаблоны інфабоксаў трэба браць з падкатэгорыі гатовыя -- іх выкарыстанне максімальна простае і павінна быць зразумелым нават міліцыянерам. Аднака калі раптам ніводны з шаблонаў гэтай катэгорыі не падыходзе, трэба ствараць або рэдагаваць макет інфабокса, што крыху складаней. Таму ўсялякім нубам без асаблівай неабходнасці падкатэгорыю з макетамі лепш увогуле не чапаць. І яшчэ: калі некаму здалося, што макеты ўвогуле не выкарыстоўваюцца, то вы вельмі глыбока памыляецеся, бо менавіта яны палягаюць у аснове гатовых шаблонаў.
Гатовыя інфабоксы

Навігацыйныя шаблоны

Калі табе засвярбіла стварыць новы навігацыйны шаблон, то спачатку ствары старонку з назвай віду "Шаблон: Назва шаблона/бел", а затым намалюй там табліцу. Звычайна табліца шаблона складаецца з двух слупкоў: у левым - раздзелы, а ў правым - канкрэтныя артыкулы, якія да гэтых раздзелаў адносяцца. На старонку артыкула шаблон дадаецца ў самым нізе пры дапамозе фігурных дужак, напрыклад {Шаблон:Назва шаблона/бел} .

Каб твой шаблон патрапіў у спіс усіх існуючых шаблонаў на беларускай мове, у самым нізе старонкі самога шаблона дадай тэкст

 <noinclude> [[Категория:Шаблоны/бел:Навігацыйныя шаблоны]] </noinclude>  

(<noinclude></noinclude> абавязкова!).

Гатовыя навігацыйныя шаблоны