Фальшыўка/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский
«

Якобы Лукашенко когда-то похвалил Гитлера. Это абсолютная глупость. В Беларуси, если бы я это сделал, я бы давно уже наверное президентом не был.

»
Самізнаецехто, 1998 год


Кароткі змест гэтага артыкулу

Фальшыўка, сфабрыкованая ў Польшчы — народны мем, запушчаны Саміведаецекім.

Гісторыя

У 1995 годзе Самізнаецехто быў праездам у Нямеччыне і, між іншым, даў інтэрв'ю нямецкай газеце "Handelsblatt". Там ён адзначыў станоўчыя, па яго меркаванню, аспекты нямецкай унутранай палітыкі, якую праводзіў адзін вядомы мастак у 30-я гады мінулага стагоддзя:

«

Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером. Немецкий порядок формировался веками, при Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента… Гитлер сформировал мощную Германию благодаря сильной президентской власти… Германия поднялась благодаря сильной власти, благодаря тому, что вся нация сумела консолидироваться и объединиться вокруг сильного лидера.

»
Самізнаецехто


Трансляцыя інтэрв'ю ішла па Беларускаму радыё, цудам захаваўся аўдыязапіс. А далей пачалося самае цікавае.

Версіі Самізнаецекаго

У першым (або другім? трэба ўдакладніць храналогію) каментары наконт яго хвалебных выказванняў у адрас Гітлера Самізнаецехто прызнаў сапраўднасць вытрымкі з інтэрв'ю і заклікаў не здзіўляцца будучаму ўзмацненню прэзідэнцкай улады:

«

Я о Гитлере говорил. Ну, фашист был у власти. Ну, идиот самый настоящий, который уничтожил столько народа. Но объединили нацию, объединили путем жесткой власти на этом этапе. Результат дало, поэтому не надо упрекать меня в том, что мы хотим иметь в Республике Беларусь серьезную жесткую власть.

»
Самізнаецехто


Дарэчы, гэты каментар таксама парадзіў мем — "Ідыёт самы сапраўдны" — праўда, не такі распаўсюджаны.

Аднак у інтэрв'ю праграме НТВ "Герой без галстука" у 1998 годзе[1] Самізнаецехто заявіў, што аўдыязапіс інтэрв'ю "Handelsblatt" —

«

Обычная фальсификация. Фальшивка, самая настоящая. Сфабрикованная в Польше при содружестве нашей оппозиции и ЦРУшников и переброшенная сюда.

»
Аўтар мема


Пруфы

Упершыню аўдыё- і відэапруфы ўсіх трох цытат абнародаваў беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі ў фільме "Плошча" яшчэ ў 2007 годзе, аднак шырокае хаджэнне па Інтэрнэтах пачалося пасля іх беззабароннай капіпасты тэлеканалам НТВ для сваей кінаэпапеі "Хросны бацька".[2][3][4] Знайсці аўдыёвідэапруфы лёгка — набярыце ў Гугле "Лукашэнка пра Гітлера" (або рус. "Лукашенко про Гитлера").

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца як іранічны аргумент супраць неабвержных доказаў у спрэчках. Гэты мем таксама ўспамінаюць, калі тэма размовы датычыцца фальшывак, падробак і памылковых звестак (усё роўна якіх). Радзей сустракаецца ў дыскусіях звязаных з Польшчай, нават калі кантэкст не датычыцца "фальшывак".

Прыклады фальшывак

Крыніцы

  1. Каталог -> Публицистика -> Герой дня без галстука
  2. Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі. Вікіпедыя
  3. Kalinovski Square. Wikipedia
  4. «Хросны бацька»: сенсацыйны фільм НТВ
  5. Фальшыўка, сфабрыкаваная ў Расеі
  6. Рагачоўская фальшыўка 1831г
  7. “Фальшыўка зробленая ў Польшчы”
  8. Лідар Rammstein заявіў, што стаў ахвярай пуцінскай прапаганды