Трасянка/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский

Трасянка — лінгвістычная з’ява, сутнасцю якой з’яўляецца (часцей) міжвольнае або (радзей) мэтанакіраванае спалучэнне рысаў беларускай і рускай моў. Класічны і кананічны варыянт трасянкі – рускамоўная лексіка вымаўляецца з беларускімі фанетычнымі (часам і марфалагічнымі) асаблівасцямі, як, напрыклад, фрыкатыўны [г] і зацвярдзелыя [ч], [р]. Ёсць і меней распаўсюджаныя варыянты, але аб гэтым пазней.

Некаторыя выкарыстоўваюць тэрмін «трасянка» для абазначэння сумесі беларускай мовы з любой іншай мовай (англійская, полькая, украінская і г.д.). Напэўна, гэта няправільна. З іншага боку, можа, так і трэба?

Гісторыя

Само слова азначае «сумесь сена і саломы». Такой трасянкай гаспадар карміў жывёлу, калі сена заставалася мала. У некаторых дыялектах трасянкай таксама называюць сумесь розных гатункаў зерня.
З’ява жа існуе яшчэ з старадаўніх часоў, а менавіта з першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Беларуская мова апынулася не ў фаворы новай улады, і таму беларусам прыходзілася спрабаваць размаўляць па-руску — у выніку чаго і атрымалася трасянка, для якой тады гэтае слова не ўжывалі.
Аўтарства тэрміна (а, дакладней, перанос слова на гэтую з’яву) прыпісваецца Зянону Пазняку. Сеціва ў тыя часы яшчэ не было, таму нават цяпер праверыць гэтую інфармацыю даволі складана. Тым не менш, слова даволі шырока ўжываецца сярод беларусаў, і нават на Вікіпедыі пра трасянку артыкул зрабілі, о як!

Сённяшняе становішча

Трасянка ў Беларусі даволі шырока ўжываецца, хоць ніхто ў гэтым і не хоча сазнавацца. З аднаго боку, існуе пласт wannabe-беларускамоўных, якія яшчэ не дадушылі маскаля ў галаве і таму часцяком імплементуюць у мову асобенасці рускага, з другога — рускамоўныя ўжываюць беларускую лексіку (як, напрыклад, «шуфляда», «шыльда», «бурак») і беларускі сінтаксіс («смеяться с» заместа «смеяться над», «следующим разом» заместа «в следующий раз», «выйти на коридор» заместа «выйти в коридор» і г.д.). Вось такія пірагі.

Разнавіднасці трасянкі

  • Трасянка класічная — эта кагда вы разгаварываеце па-рускі, толька іспользуеце беларускую фанеціку. Самая частаўжываная. Ёю размаўляе Самізнаецехто і добрыя 50% насельніцтва Квітнеючай. Носіць альтэрнатыўную назву «Нармальны чалавечаскі язык».
  • Трасянка змагарская — гэта кагда вам очань хочацца разгаварываць па-беларуску, но вывучыць мову не хватае жаланія. Як можна зразумець з назвы, ёю размаўляюць пераважна змагары.
  • Трасянка шляхецкая — апісаная ў творы Каруся Каганца «Модны шляхцюк». Гэта калі вам вельмі хочацца мувіць па-польскэм. Занесена ў Чырвоную кнігу (на самой справе не). Зрэдку можна пачуць на Гарадзеншчыне ды Берасцейшчыне.
  • З распаўсюдам у Квітнеючай дзярждэпаўскага праекта «Інтэрнэт» стала вядомая трасянка сеціўная. Гэта калі вы юзаеце інглішныя ворды ў беларусіан лэнгвічы.