Тарашкевіца/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский

Тарашкевіца — альтэрнатыўная (клясычная) артаґрахвічная норма беларускае мовы. Супрацьпастаўляецца афіцыйна ўжыванай норме, якая завецца «наркамаўкай» або «наркомаўкай» (змагары называюць «наркаманаўкай»). Называецца так па прозьвішчы Браніслава Тарашкевіча, які распрацаваў першую «Беларускую ґраматыку для школ», правілы зь якой сталі ахвіцыяльна прынятымі і ўжываліся да рэхвормы артаґрафіі 1933.

У чым увогуле розьніца?

Taraszkievica.jpg

Калі коратка — вышэйзґаданая рэхворма выклікала вялікі рэзананс у беларускай супольнасьці, а беларускія эміґранты і зусім адмовіліся прымаць гэтыя зьмены, бо па іх меркаваньні яны штучна набліжалі беларускую мову да расейскае. Пісьменьнікі і публіцысты, якія пражывалі па-за межамі Савецкага Саюзу, працягвалі карыстацца ґраматыкай Тарашкевіча. У выніку ўзніклі два паралельна існыя варыянты правапісу.

Асноўныя зьмены рэхвормы-1933:

  • Скасаваньне артаграхвічнай перадачы звышмоцнай асыміляцыі па мяккасьці. Калі прасьцей — прыбралі мякькія знакі. «Каханьне» і «сьнег» ператварыліся ў «каханне» і «снег».
  • Зьмены ў лексічным складзе. Так у нашую мову зацясаліся словы накшталт «трапка, вопыт, поезд, браўно»; візантыйская традыцыя перадачы грэцкіх словаў была заменена на лацінскую (як у расейскае мове): «Афіна» замест «Атэна», «філолаг» заместа «філёляґ», «эфір» заместа «этэр»; канчаткі -ій, -ый («алюміній» заместа «алюміні»).
  • Імплэмэнтацыя літары «ф». Раней гэты гук перадаваўся дыґрахвам «хв» або літарамі «т», «г», «п».
  • Скасаваньне літары «ґ», якая перадае выбухны гук [g]. Цяпер пра тое, што правільна казаць «ґанак, ґузік, ґвалт, ґмах, ґазэта», ведаюць толькі некаторыя.

Сучаснае ўжываньне

«Кабыла здохла — зьлезь»

Тарашкевіцай карыстаецца шэраґ недзяржаўных СМІ — напрыклад, «Радыё Свабода». Раней тарашкевіцай таксама карысталася «Наша Ніва», але потым чамусьці перайшла на наркамаўку.
Таксама тарашкевіцай карыстаюцца змагары. Асабліва сьвядомыя друкуюць на тарашкевіцы як мастацкія высеры, так і навуковыя працы. Больш за тое, некаторыя альтэрнатыўна адораныя сьвядомыя ў 2005 годзе выпусцілі кнігу «БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя.»


Тарашкевіца Vs. Наркаманаўка 2008 г.

Як вядома, у 2008 г. былі зацверджаны новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (адпаведны закон уступіў у сілу ў 2010 г.). Асаблівасцю рэдакцыі 2008 г. з'яўляецца набліжэнне правапісу да фанетыкі, то бок на пісьме стала перадавацца аканне, яканне; літара "ў" пачала ўжывацца ў словах замежнага паходжання (напр. "ва ўніверсітэце"); замест спалучэння "йо" пачала пісацца "ё" (Нью-Ёрк) і г.д. Карацей кажучы, правапіс стаў больш адпавядаць гучанню. Такім чынам, рэформа 2008 г. стала моцным ударам па тарашкевіцы, якая стала выглядаць яшчэ больш штучнай і абстрагаванай ад рэчаіснасці. З іншага боку, рэформа была непаслядоўнай: напрыклад, у некаторых словах "е" перашло ў "э" паводле вымаўлення ("тунэль", "экзэмпляр" і г.д.), аднак у той жа час "е" засталося ў словах "секс, бізнес" і г.д. Ну сур'ёзна, паспрабуйце вымавіць "сЕкс", "бізнЕс"...


Divide et impera

Калі ўлічваць, што беларускай мовай у Квітнеючай карыстаецца ў лепшым выпадку кожны пяты жыхар, паралельнае існаванне адразу двух варыянтаў яе правапісу трэба разглядаць як негатыўнае. Справа ў тым, што пры чытанні чалавек запамінае асобныя словы, таму калі шмат чытаць на «наркомаўцы», можна вельмі добра яе вывучыць. Аднак існаванне кантэнту на тарашкевіцы ўносіць блытаніну. Калі чытаць і «наркомаўку», і тарашкевіцу, можна заблытацца і пісаць з памылкамі. Для развіцця і пашырэння беларускай мовы больш карысным было б існаванне толькі аднаго правапісу. І відавочна, што фактычная перавага за «наркамаўкай», а тарашкевіца ж з'яўляецца жывым трупам, з якім гуляюцца ўсякія сьвядомыя фрыкі.