Слуцкі паэт/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский
«

Написали Дмитрию, он в байнете довольно яркая фигура, у него нашлась песня. Дальше вы уже знаете.

»
— Константин Придыбайло[1]


Натхняльны твар Творцы

Слуцкі паэт — геніяльны паэт-песнятворца і трошкі спявак са Слуцка Дзмітрый Рудакоўскі, аўтар неафіцыяльнага гімна ЧС па хакеі 2014, Памяркоўны паэт Беларусі.

Чым вядомы

Шырокую вядомасць атрымаў ў ліпені 2013 года пасля таго як даў інтэрв'ю Анальнеру, але да таго моманту ягоны фан-клюб Укантакце ўжо налічваў тры кілачалавекі.[2] Сабж адразу запомніўся інтэрнэт-аўдыторыі сваімі памяркоўнымі тэкстамі і глыбакадумным выразам твару. Нават адзін з малавядомых гуртоў Квітнеючай — STROGO BOBRUISK — запісаў песню паводле аднаго з вершаў сабжа.[3] Напрыканцы лістапада таго ж году Паэт прыслаў на Анлайнер песню "Рэспубліка Беларусь" на музыку свайго ўлюбленага спевака Стаса Міхайлава, у якой захапляўся Саміведаецекім.[4]

Існуе меркаванне, што ў пэўны момант ідэю аднаго з вершаў ён падсмактаў у ён натхняўся творчасцю Каралевы памяркоўнага шоў-бізнэсу, але гэта не дакладна.[5]

Пік кар'еры

Галоўны хіт

Але па-сапраўднаму наш Паэт стрэліў у студзені 2014 года, калі патрапіў на Youtube-канал Беларускага тэлебачання. Пры дапамозе БТ, Паэт запісаў кліп «Я болею лишь за Беларусь!», каторы за адзін вечар сабраў больш за 35 кілапраглядаў, аднак неўзабаве быў выпілены, пасля чаго запампаваны на Юцюб ізноў, але ўжо без узгадванняў Тагокагонельганазываць.[1] Гэты факт выдалення відэазапісу ніяк не замінуў яму ў другі раз набраць у два разы болей праглядаў, вось так.

Захад кар'еры

Па стане на 2018 год пра сабжа нічога не чуваць. Гэта не дзіўна — шмат адораных геніяў датэрмінова скончылі свой творчы шлях праз танныя чарнілы ды распусных дзевак. Можа наш Паэт здзейсніў сваю мару і стаў прафесійным электрыкам. Але ўсе парційцы спадзяюцца (на самой справе не), што ў Дзмітрыя ўсё добра, і што яго вяртанне на вялікую сцэну непазбежна.

Пруфы

  1. 1,0 1,1 «Я гений!»
  2. 20-летний поэт из Слуцка: «Я с 17 лет слушаю только Стаса Михайлова, а талант у меня от бога»
  3. Бобруйская рок-группа вдохновилась стихами слуцкого поэта и записала песню «Я из города…»
  4. Слуцкий поэт записал новую песню о Беларуси на музыку Стаса Михайлова
  5. Клип «Я из деревни». Какой стала Ксения Дегелько спустя пять лет

Галерэя