Руская мова

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский

Перадусім трэба вызначыцца, якую рускую мову мы маем на ўвазе...

Гісторыя

Сучасная так званая "руская мова" атрымала сваю назву толькі прыкладна два стагоддзі таму. Але ж усё па парадку. Нашым улюбёным заняткам ва ўсе часы, як сапраўдных беларусаў, было прасіранне ўсіх сваіх дасягненняў і каштоўнасцей, здабытых неверагоднымі высілкамі ды праліўшы вёдры крыві. Вось прыкладна і тут такая сітуацыя.

Беларускую мову «рускаю» называлі Скарына, Будны, Цяпінскі ды ўсе іншыя пісменьнікі Беларусі той пары. Так звалася простая гаворка людзей на тэрыторыі, прыкладна адпавядаючая межам ВКЛ у часы яе росквіту. Ну пісьменнікі "часценька трасянілі" дадавая да старабеларускай/рускай/літоўскай (ага, усё адно) асновы і маскоўскую, і польскую яшчэ халера бяры якія словы, маючы на мэце толькі тое, каб іх здолелі прачытаць як мага болей народу. Хайпануць дзецюкі хацелі заўжды.Не «рускаю», а «маскоўскай» называлі тады ў Беларусі мову Масковіі, мову сучасных расіян і Расійскай Федэрацыі. Трэба адзначыць, што маскалі, хоць і дурні, але ж адразу скемілі, што цёмных беларусаў/літвінаў можна ашукаць за тры песні, каб іх дрыстачка ўзяла! Таму са свайго боку яны ўжо тады не грэбавалі называць свой дыялект царкоўнаславянскай мовы - рускай. Як яна толькі не звалася. Існуе шмат варыянтаў замацаваных самімі расіянамі на працягу 17-20 стагоддзяў, сачыце за рукамі: маскоўскі дыялект-маскоўская мова-вялікарасійскі дыялект-вялікарасійская мова-расійская мова-вялікаруская мова-руская мова.Унас жа яна заўсёды звалася маскоўскай Вядома, самыя разумныя спытаюць: і што? Вось і нашыя тады толькі смяяліся. А гэтыя злыдні разявілі пашчу сваю ўжо тады на Літву. Вось і першыя элементы гібрыднай вайны - мова і гісторыя.

Паспрабуем быць аб'ектыўнымі! На нашай зямлі была і Літва, якая больш не існуе і мова "руская", якая таксама страціла сваю назву. С той самай "рускай" выйшла беларуская, пэўная частка ўкраінскай, ну і кавалачак расійскай, якая як начны матылёк у кароткай спадніцы уздоўж праспекта ўвабрала ў сябе ўсё, што сунулі... У залежнасці ад светапоглядаў таго ці іншага эксперта, кожны цягне коўдру да сябе. Адсюль і разнастайнасць меркаванняў на гэты конт, але ж у асноўным: для расіян "руская" гэта выключна іх спадчына, для нас беларусаў усё памяркоўна, абы не было вайны, а ўкраінцы плявалі на ўсё, што мае корань "рус". У выніку маем рускую/расійскую мову, якая з'яўляецца сумнеўным спадкаемцам той самай рускай . Таму панове, будзьце ласкавыя, карыстайцеся больш слушным варыянтам назвы мовы Расіі: расейская альбо расійская. А яшчэ вядомы ў Расеі пан Даль,які спачатку лекаваў Пушкіна, а потым складаў слоўнікі, у свае кніжэнцыі цягнуў усе словы. Усе, якія толькі бачыў і мог хоць неяк суседзям патлумачыць. Тыя, што рускія. Тыя, што не. Таму не дзіўна, што мовы зрабіліся падобнымі. Расейцы ўзялі і скамунізділі словы беларускія, а потым кажуць, што мова нашая гэта іхны дыялект. А Ўладзімер Даль для расейскага лінгвіста, што сам пан Бог. Ад яго слоўніка ўсе і пляшуць у гэты бок.

Краіны

Расійская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай Расійскай Федэрацыі і (трасца самізнаецекаму) Рэспублікі Беларусь; мае статус мовы міжнацыянальных зносін у Казахстане і Кіргізіі,а таксама ва ўсіх псеўдарэспубліках: паўднёвая Асеція, Прыднястроўе, лднр і т.п.(каб іх качкі растапталі), якія падтрымлівае Расія.