Павук, Андрэй

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский


Проста жыхар

Андрэй Павук — паэт, кампазітар, журналіст, тоўсты троль. Не блытаць з вось гэтым.

Памяркоўны перыяд

Шырока праславіўся ў 2012 годзе, калі разам з астатнімі супрацоўнікамі Дома дзіцячай творчасці ў пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці стаў аўтарам неўміручага хіта “Я из деревни”, а таксама кліпа да гэтай песні. Па словах Андрэя, нічога новага ў гэтай песне ён не прыдумаў, а толькі падагульніў тое, чаму нас вучыла дзяржаўная ідэалогія доўгія гады.[1] Атрымалася так тоўста, што нават тонка: сам КДБ прыязджаў у райцэнтр, каб адрозніць сцёб ад патрыятызму. [2] У выніку вырашылі, што патрыятызм. [3]

Але на гэтым Павук не ўгаманіўся: працягваў пісаць бардаўскія песні [4] і нават заснаваў гурт “Аны” з рэпертуарам на чалавечаскам языке.[5]

Змагарскі перыяд

Сур'ёзны падыход

У пачатку 2015 года заштукаваўся журналістам: стварыў у ДнаКласніках і Ўкантачэ групу «Рудабельская паказуха», прысвечаную злабадзённаму асвятленню мясцовых падзей. Улетку таго ж года кінуўся ў канкрэтны змагарызм: уступіў у АГП, збіраў подпісы за Лябедзьку і нават патрапіў назіральнікам на выбарчы ўчастак, дзе Караткевіч набрала галасоў болей, чым ва ўсім раёне.

Тым часам паблік «Рудабельская паказуха» набіраў абароты, з яго дапамогай тамтэйшыя калхознікі нават звярталіся да Саміведаецекаго [6] Зрэшты, усё скончылася саміведаецечым. А неўзабаве мясцовыя ўлады пачалі прэсаваць і самога Павука: аштрафавалі за "паклёп" на намесніка па ідэалогіі[7] і перашкаджалі працаўладкавацца па спецыяльнасці[8] або пачаць уласны бізнэс.[9] Пасля ў выканкаме нечакана пачалася "адліга", і Андрэя працаўладкавалі ў якасці палясоўшчыка.[10]

Мясцовыя выбары 2018

На мясцовых выбарах 2018 г. Павук быў зарэгістраваны кандыдатам. Ён стаў займацца тэлефонным тэрарызмам з дзеючым (на той момант) дэпутатам і супернікамі па выбарчай гонцы, потым выкладваў інтэрв'ю з імі на ўласны сайт. Паралельна спрабаваў дапамагаць тамтэйшым жыхарам з іх побытавымі праблемамі. Рызынкай кампаніі стала шэдэўральная агра-стайл фотасэсія.

Агулам, запашваемся папкорнам і працягваем сачыць за развіццём падзей — Андрэй Павук яшчэ нагадае пра сябе.

Галерэя

Спасылкі

Пруфы

  1. Андрэй Павук як Крапіва нашага часу
  2. Песня «Я из деревни» озадачила КГБ
  3. Патриотический рэп Ксении Дегелько «Я из деревни» порвал байнет
  4. Чалавек Павук. Музыка як зброя адплаты
  5. Правакацыйны гурт з Акцябрскага: «Аны» граюць «калгасны рок»
  6. Рудобельцы и их телевидение правды
  7. Задал вопрос чиновнику о коррупции — получил штраф
  8. «Возьмите Паука на работу!» За попытку трудоустроиться активиста штрафанули
  9. Аўтару хіта «Я из деревни» не даюць весці бізнес. Ён пойдзе працаваць звычайным барменам
  10. Блогер Паук показал, сколько заработал за первый месяц работы лесником