Народзец/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский
«

Мой народец странный, глупый, деревянный. Кукольный владыка — вот кто я, поди-ка…

»
— Аляксей Талстой, “Залаты ключык, альбо Прыгоды Бураціна”


«

Мы, беларусы, мы — народ такі.

»
— Рыгор Барадулін, “Мы — беларусы…”


Народзец Свядомага разважае пра "народзец"

Народзец — адзін з мемаў, створаных Самізнаецекім, які ўяўляе сабой альтэрнатыўную назву жыхароў Квітнеючай.

У адпаведнасці з сучаснымі слоўнікамі (расейскамоўнымі слоўнікамі, бо ў кананічнай мове слова "народзец" амаль не ўжываецца), дадзеная форма слова з'яўляецца не толькі памяньшальна-ласкальнай, але і зняважальнай [1], г. зн. пагардлівай ды абразлівай. Нават болей, у адпаведнасці слоўніку нейкага Ушкова "народзец" — гэта "маленькі народ на мове расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму" [2].

Улічваючы тое, што адмоўны сэнс згаданай формы слова зразумелы ўсім носьбітам мовы, народзец абурыўся на гэтае выказванне. Аднак абурэнне скончылася толькі гнеўнымі пастамі ў сацсетках, некалькімі артыкуламі ў свядомых СМІ, і ў выніку стварэннем мема (праўда мем аказаўся значна меньш папулярны за "жэстачайшэ" і/або "фальшыўку" таго ж аўтара).[3] Скомсалі, хулі.

Паходжанне

Глядзіце з 1:55

28-га верасня 2013 года ў Жлобіне, падчас адказу на пытанне журналістаў пра імаверную дэвальвацыю, Самізнаецехто сказаў:

«

…Но в последние месяцы, я смотрю, наш народец побежал в обменные пункты. Ну, бегите, бегите!

»
Нацыянальны генератар мемаў


Дарэчы, гэтае ж самае інтэрв'ю ўтрымлівае цікавы выраз (гл. 1:04, арыгінальная цытацыя, трас.):

«

…нашы негодяі-свядомыя, каторыя плявузгают языкамі ва ўсех срэдствах массавай інфармацыі…

»
Майстар слова


Што цікава, некаторыя афіцыйныя СМІ паспрабавалі схаваць гэты перл, памяняўшы "народзец" на звычайны "народ".[4] З іншага боку гэта не дзіўна, бо дзяржаўныя парталы-каналы фільтруюць жывую мову Лідара і пускаюць у эфір з большага прыстойныя кавалкі — паспрабуйце, напрыклад, знайсці на юцюб-каналах АНТ ды БТ, як Самізнаецехто прамаўляе слова "жэстачайшэ" — там гэтага амаль няма.

Таксама

Задаўга (ну, як задаўга — прыкладна на тры гады раней) перад з'яўленнем мема "народзец" выбітным паэтам сучаснасці быў апублікаваны геніяльны верш, які ўтрымліваў слова "народзішчэ" побач са словазлучэннем "дух із туалецішча". Хаця там як быццам бы не пра наш народзец, а пра маскавітаў ці пра міфічны "трыадзіны народ", не відавочна. Ды і ўвогуле гэта ўжо іншая гісторыя.

Карцінкі

Пруфы

  1. "Народец" — Викисловарь
  2. "Народец" — Толковый словарь Ушакова
  3. Ігар Лялькоў. Беларусь — не тэатр Карабаса-Барабаса!
  4. БЕЛТА паправіла Лукашэнку: не народзец, а народ