Мова/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский

Беларуская мова — нацыянальная мова беларусаў (дзякуй, Капітан Відавочнасць) і другая адна з двух дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Належыць да ўсходнеславянскай групы індаеўрапейскіх моў, мае прыблізна (паводле розных ацэнак) ад сямі да дзясяці мільёнаў носьбітаў, з якіх недзе палова карыстаюцца ёй у побыце. З-за пэўных фактараў знаходзіцца ў так званым «загрожаным» стане.

Гісторыя

Гісторыя беларускай мовы пакрытая змрокам тайны і змяняецца залежна ад палітычных поглядаў таго, хто распавядае. Усялякія імперскія імбецылы скажуць вам, што гэта «ополяченный диалект русского», змагары будуць абвяргаць і давадзіць, што беларуская мова — аднагодка санскрыту. Праўда, як заўсёды, недзе побач.

Агульнапрынята лічыць, што адасабленне продка рускай мовы і агульнага продка беларускай і ўкраінскай мовы ад агульнаўсходнеславянскай мовы адбылося недзе ў XIV стагоддзі. Гэты самы «агульны продак» у беларускай медыявістыцы завецца «старабеларускай мовай». Украінцы, у сваю чаргу, называюць яго «стараўкраінскай мовай». Саманазва ж гэтае мовы была «руский языкъ» або «руская мо(л)ва», што і дае імперскім імбецылам нагоду казаць пра «диалект», пакуль беларускія і ўкраінскія вучоныя паміж сабой спрачаюцца.

Дарэчы, варта прыгадаць, што гэтая мова была мовай дакументаў у ВКЛ (літоўскія Статуты пісаліся менавіта ёю, можаце ў бібліятэцы паглядзець), што крыху смучае літоўцаў (змагар. пагард. летуві́саў), бо неяк не карэлюе з іх пазіцыяй «спадчыннай краіны ВКЛ», а таму вымушае іх таксама ўводзіць дзіўныя тэрміны накшталт «rusėnų kalba» (русенская мова) і «канцалярская літоўская мова». Але апошні тэрмін не такі ўжо і памылковы — сярод гісторыкаў папулярна меркаванне, што «афіцыйны» выгляд мовы моцна адрозніваўся ад той, якой карысталіся людзі ў побыце.

Але адыдзем ад пытання вызначэння палітычна нейтральнай назвы і вернемся да нашых баранаў. Пасля Люблінскай уніі, аб’яднаўшай ВКЛ і Польшчу ў Рэч Паспалітую Каралеўства Польскага Абодвух Народаў, гэтая мова саступіла свае пазіцыі польскай мове. У XVIII стагоддзі яна ўжо амаль не ўжывалася, у літаратуры тых часоў трапляліся хіба што кароткія інтэрмедыі, перанасычаныя паланізмамі. А потым яшчэ і добрыя суседзі вырашылі гэтую самую Рэч Паспалітую паміж сабой падзяліць. Тэрыторыя сучаснай Беларусі трапіла ў склад Расійскай імперыі, дзе вярхі ясна вызначылі курс на русіфікацыю. Такім чынам старабеларуская/стараўкраінская/канцалярская літоўская мова зусім выйшла з ужытку. Але ў побыце сяляне, вядома, захоўвалі сваю мову (пакуль не траплялі ў школу або ў горад).

Амаль паўстагоддзя мова, якой яшчэ наканавана стаць сучаснай літаратурнай беларускай, існавала толькі ў вуснай традыцыі. Але потым прыйшоў Францішак Багушэвіч, сказаў, каб не пакідалі, ну і тут пачалося...

Зноўку ж, дарэчы, частка змагароў лічыць, што назвы, вытворныя ад «беларус-», былі гвалтоўна ўведзены крывавай Кацярынай II. Але, на самой справе, першыя згадкі «беларусцаў» з’яўляюцца ў дакументах Рускага царства яшчэ ў XVII стагоддзі — за сто гадоў да нараджэння Каці. Ды й самі беларусы часам сябе так называлі — але часцей, канешне, «літвінамі» або «русінамі». Бо летувісы яшчэ не паспелі скрасці «Літву», а расейцы — «Русь» а хрэн яго ведае, чаму. Ну, галоўнае вы зразумелі.

Канец XIX — пачатак XX стагоддзя вылучыўся ўздымам беларускай культуры. Пачала з’яўляцца першая пісьмовая літаратура на сучаснай беларускай мове, вершы, газеты і шмат чаго яшчэ. Дажылі і да абвяшчэння БНР, а потым і БССР, дзе праводзілася палітыка беларусізацыі. Але потым нешта зноўку ў нас пайшло не так, і беларусізацыю звярнулі, маўляў, не патрэбны нам гэты буржуазны нацыяналізм. А нехта Мікіта Хрушчоў выказаўся яшчэ больш прама — «чем быстрее мы все заговорим по-русски, тем быстрее наступит коммунизм». Акалічнасці можаце пачытаць тутака.

Усё гэта (у сукупнасці з Самізнаецекем) прывяло да сённяшняга даволі сумнага становішча беларускай мовы. Сваю лепту ўнеслі і змагары, зрабіўшы пытанне мовы чыста палітычным. Таму цяпер, калі вы размаўляеце па-беларуску — вы або нацыяналіст, або апазіцыянер.

Нягледзячы на канстутыцыйную роўнасць моў, у Беларусі няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы, дзе выкладанне вялося б цалкам па-беларуску. Імкліва скарачаецца колькасць школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску. Ды й увогуле ў Мінску/Менску даўно ўжо лічыцца за вялікую ўдачу сустрэць беларускамоўнага (пры 2% тых, хто карыстаецца ёю ў побыце). Вось так вось.

Асаблівасці

Ад усходнеславянскіх сястрычак беларускую мову адасабляе перавага фанетычнага прыныпу арфаграфіі («як чую, так і пішу»). «Перавага», бо мы не заўсёды трымаемся гэтага самага прынцыпу (у адрозненне ад, напрыклад, сербаў і грузінаў). Існуе таксама тэорыя балцкага субстрату беларускай мовы, што тлумачыць некаторыя балцкія словы ў нашым лексіконе (напрыклад, «свіран», пар. з літ. «svirnas»), а таксама балцкія гідро- і тапонімы.

З фанетычных асаблівасцяў — зацвярдзелыя [р] і [ч], фрыкатыўны «як у хахлоў» [г] (не забывайце таксама, што ў беларускай мове ёсць выбухны [g][1]).