Матолька, Антон/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский
«

У мяне на першай візітоўцы было напісана проста: «Антон Матолька» і тэлефон, больш нічога.[1]

»
— Сабж


Сутнасць

Антон Гадзімавіч Матолька — фатограф, блогер[1][2], хіпстэр, змагар, Чалавек года 2015[1].

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Свядомым, па адукацыі – маркетолаг. Блог завёў яшчэ ў 2006 годзе, дзе посціў фотаздымкі, а пазней і тэксты. Чалавек-навіна, любы рух цела або рэпліку каторага айчынныя СМІ любяць ставіць у загаловак. Імаверна, гэта неяк звязана з тым, што ён адпрацаваў 4 гады на Тутбае.

Матолька і яго барацьба

У Інтэрнэтах ён вядомы ўсялякімі непамяркоўнымі акцыямі. Вось іх прыкладны пералік:

  • Вясной 2011 года па просьбе калег з Тутбая праз свой ЖЖ сабраў 1,8 мільёна рублёў на штраф мужчыне, які заступіўся за зайца на Нямізе.[2]
  • 6 ліпеня 2011 года падчас асвятлення акцыі маўклівага пратэсту Антон быў затрыманы ў Мінску разам з карэспандэнтам «Нашай Нiвы» Ягорам Марціновічам.[3]
  • Вясной-летам 2015 года пачаў актыўна спаміць у ДАІ наконт няправільна прыпаркаваных машын у цэнтры Свядомага. У выніку, як быццам, паркоўка ў тых мясцінах зрабілася платнай. [4]
  • У жніўні 2015 года зладзіў акцыю “Пачастуй дрэва вадой”. Месяц выдаўся засушлівы, і Антон заклікаў паліваць дрэвы ў дварах. [5]
  • 3-га кастрычніка 2015 года сустрэўся з самім мэрам Свядомага Андрэем Шорцам, каб выказаць прапановы па развіццю горада, якія нікому не ўсраліся на якія большасці жыхароў памяркоўна.[6]
  • У кастрычніку 2015 года спытаўся ў міністра ўнутраных спраў, які закон ён парушыць, калі возьме бел-чырвона-белы сцяг ды пойдзе праз горад. Міністр адказаў, што ніводны.[7]
  • Улетку 2016 года падаў у суд на БТ за крадзёж сваіх фатаздымкаў.[8] БТ падрадзіла эксперта, які на некалькіх старонках даказаў, што ні храна Матолька не фатограф.[9] У выніку суд вырашыў, што фотаздымкі без фільтраў можна красці, і прысудзіў Матольку ўплаціць больш за 200 даляраў.
  • У чэрвені-ліпені 2017 ізноў зладзіў петыцыю з патрабаваннем забараніць парады цяжкай ваеннай тэкнікі ў межах Мінска. Дзякуючы ДТЗ з удзелам танка на адной з рэпетыцый парада[10], петыцыя набрала больш за 9000 подпісаў. У выніку тагачасны міністр абароны абгаўніў стваральніка і падпісантаў петыцыі, абазваўшы іх "радыкаламі ды ідэйнымі нашчадкамі Вільгельма фон Кубэ".[11]
  • У лютым-сакавіку 2018 удзельнічаў у арганізацыі святочнага канцэрту да стагоддзя БНР (быў у арганізацыйным камітэце кампаніі #БНР100).[13]

Мяркуючы па надзвычайнай актыўнасці Антона, рана ці позна ён стане Прэзідэнтам Квітнеючай.

#мотолькопомоги

У траўні 2017 пачаў існаванне праект мотолькопомоги.бел, дзе можна праявіць сваю побытавую свядомасць ды пазмагацца з ЖЭСамі Свядомага.[14] Назва пайшла ад хэштэга з Фэйсбуку, з дапамогай якога звярталіся да Матолькі па дапамогу (неспадзяванка, так?). Калі верыць Антону, лепшай назвы прыдумаць не здолелі.

Сачыць за атыўнасцю сабжа таксама можна на сайце petitions.by (але старонка па спасылцы можа быць недасяжная без рэгістрацыі).

Галерэя

Пруфы

  1. 1,0 1,1 Антон Матолька: Беларусь — гэта Еўропа!
  2. Белорусы передали более 1,6 млн рублей мужчине, который заступился за безбилетника
  3. Акции молчаливого протеста 6 июля. Онлайн-репортаж
  4. Вайна за мінскія паркоўкі: блогер Матолька супраць аўтахамаў
  5. Антон Мотолько: «Я – представитель новых бабушек, строчащих письма»
  6. "Нужно учиться общаться с чиновниками". Как блогер Антон Мотолько ходил на встречу с мэром Минска
  7. Минский блогер просит МВД объяснить опасность "Погони" и национального флага
  8. Блогер судится с Белтелерадиокомпанией из-за двух фотографий и требует компенсацию в один рубль
  9. Блогер супраць Белтэлерадыёкампаніі: эксперт не ўбачыў у фота Матолькі навізны і творчасці
  10. На рэпетыцыі парада ў Мінску танк урэзаўся ў слуп
  11. Мінабароны: Супраць парадаў выступаюць ідэйныя нашчадкі Кубэ
  12. За суткі сабралі чатыры тысячы подпісаў за адстаўку міністра абароны Раўкова — сайт з петыцыяй больш не адкрываецца
  13. «Калі мне скажуць, што трэба, я зраблю гэта зноў», — Матолька пра «Сьвята Незалежнасьці» і экстраную арганізацыю
  14. #МотолькоПомоги. Активист Мотолько запустил сайт, чтобы помогать беларусам