Лівонская вайна/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский


Внутренние ссылки.jpg Дадайце ўнутраныя спасылкі!
У тэксце згадваюцца аб'екты асобных артыкулаў Пампедыі, на іх трэба зрабіць спасылкі
No-image.png А дзе карцінкі?
Маркотны тэкст варта разбавіць выявамі аголеных жанчын!


Перадгісторыя. Пачатак вайны

Ахтунг! Змест гэтага артыкула крыху менш, чым цалкам, прадубляваны ў роліку  "Памяркоўнай Гісторыі". Таму, калі вы занадта лянівыя, можаце абмежавацца праглядам роліка 

У пачатку ХІІІ стагоддзя ў Рызе быў створаны каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн мечаносцаў, які пасля бадзёрага старту з цягам часу скаціўся і стаў перыядычна атрымліваць люлей ад мясцовых балцкіх плямёнаў. У пэўны момант немцам надакучыла трываць набегі язычнікаў, і яны, папярэдне заручыўшыся падтрымкай Папы Рымскага, велікадушна вырашылі падзяліцца са сваімі суседушкамі вабнотамі хрысціянства. Карацей, замуцілі Крыжовы паход супраць жамойтаў. Аднак знатна атгрэблі і ў адзін момант прасралі ўсе палімеры. Больш за тое, пасля ваеннага фэйлу пачаліся паўстанні падуладных абарыгенаў, і ордэн мечаносцаў спыніў сваё існаванне.

Тым не менш недабітыя рыцары-мечаносцы не гублялі аптымізму і ў 1237 годзе замуцілі на тэрыторыі сучасных Латвіі і Эстоніі новы ордэн – Лівонскі, які пры гэтым не з’яўляўся незалежным, а быў часткай Тэўтонскага ордэна.

Лівонцы перыядычна атграбалі ад суседзяў, аднак дзякуючы таму, што не ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве, шчасна перажылі 1410 год. Але ўжо ў 1435 годзе былі амаль цалкам разгромлены ў бітве пад Вількамірам, дзе яны выступалі на баку Свідрыгайлы ў грамадзянскай вайне ў ВКЛ. Пасля разгрому ордэн быў аб’яднаны з мясцовымі каталіцкімі епіскапствамі і гарадамі ў Лівонскую канфедэрацыю, якая з другой паловы ХV стагоддзя папала пад жэстачайшы прэсінг маскалёў і атгрэбла ад іх падчас вайны 1480–1481 гг. Характэрна, што Свяшчэнная Рымская імперыя Германіі тады не стала ўпрагацца за васальную Лівонію, таму што больш актуальнай праблемай у той момант з’яўлялася ісламская агрэсія.

У 1500–1503 гг. Лівонская канфедэрацыя выступіла саюзнікам ВКЛ у вайне з Масковіяй, аднак тую вайну ВКЛ крайне эпічна прасрала. Канкрэтна войскі Лівоніі былі разбітыя ў бітве пад Гельмедам. У дадзеным кантэксце важна тое, што Лівонія ўрэшце заключыла з Масковіяй перамір’е, паводле якога павінна была штогод плаціць маскалям (а фармальна Пскову) даніну за горад Юр’еў (ён жа Дэрпт, ён жа Тарту). Перамір’е прадлялася некалькі разоў, і пункт пра даніну пераходзіў з адной дамовы ў іншую, аднак фактычна лівонцы нічога не плацілі. З цягам часу Тэўтонскі ордэн быў трансфармаваны ў васальнае Пшэкалэнду Прускае герцагства, а Лівонія стала тыпу незалежнай. Не маючы цэнтральнага кіраўніцтва, канфедэрацыя загразла ў розных рэлігійных і палітычных срачах, на фоне якіх у рыжскага архіепіскапа Вільгельма ўзнікла ідэя пайсці па шляху тэўтонцаў і стаць свецкім васалам Польшчы або ВКЛ. Аднак мясцовы парламент у 1546 годзе гэтую ідэю прадынаміў, выказаўшыся за стары парадак. Але, як нярэдка бывае ў такіх выпадках, імкненне захаваць стабільнасць прывяло да яшчэ большага заняпаду. Бачачы, што Лівонія зусім скацілася, маскальскі цар Іван ІV адразу пасля сканчэння парамір’я жэстачайшэ запатрабаваў выплаты “юр’еўскай даніны”, пра якую казалася вышэй, а таксама – адмовы ад вайсковых саюзаў Лівоніі з ВКЛ, Польшчай і Швецыяй. Лівонцы, не маючы асаблівага выбару, быццам бы пагадзіліся, тым больш што ім празрыста намякнулі: не збераце даніну самі – за ёй асабіста прыедзе цар.

Першая выплата за Юр’еў павінна была адбыцца ў 1557 годзе, аднак годам раней у Лівоніі пачалася міжусобная вайна, выкліканая вышэйадзначаным супрацьстаяннем Вільгельма і парламента. Гэтай сітуацыяй скарыстаўся вялікі князь літоўскі і кароль пшэцкі Жыгімонт ІІ Аўгуст, які ў верасні 1557 года пасродкам інтэрвенцыі вымусіў Вільгельма заключыць вайсковы саюз з ВКЛ супраць Масковіі. Пасля гэтага лівонскія паслы прыехалі ў Маскву з пустымі рукамі, маўляў “денег нет, но вы держітесь тут…”, і папрасілі адмяніць даніну. Маскалі ж зноў адказалі ў сваім гоп-стылі, кшталу “а еслі найдём?”, тым самым намякаючы на ваенны паход. Лівонцы адправілі ячшэ адно пасольства, якое прасіла хаця б зменшыць памер даніны, аднак дамовіцца не атрымалася.

Карацей кажучы, Лівонія так і не выплаціла маскалям грошай, што і стала фармальнай нагодай для вайны. Рэальнай жа нагодай традыцыйна лічыцца жаданне Івана Жахлівага мець выхад да мора ці прынамсі валодаць дзейным партом на Балтыцы, бо пабудаваны на беразе Нарвы ў 1557 годзе маскальскі порт быў фактычна бескарысны, паколькі знаходзіўся ў блакадзе лівонцаў. Лівонцы ж да апошняга імкнуліся зрубіць як мага больш прафіту ад становішча транзітнай дзяржавы, заграбаючы сабе і даход ад гандлю, і пошліны. Разам з тым яны свядома блакавалі сувязі маскалей і гейрапейцаў, што тармазіла развіццё Масковіі. Акрамя таго, захоп Лівоніі для маскалей меў і стратэгічнае значэнне ў адносінах з ВКЛ, бо існавала магчымасць атрымаць дадатковую мяжу, ад якой было адносна блізка да сталіцы Княства.

З іншага боку, ёсць меркаванне, што канкрэтна ў 1558 годзе поўнамаштабная вайна ў Лівоніі маскалямі не планавалася, бо армія на той момант была патрэбней на поўдні. А на Балтыцы маскалі проста хацелі прадэманстраваць сілу, атрымаць даніну і правесці разведку.

Пачатак вайны. Першы перыяд (1558–1561)

У студзені 1558 года прыкладна 40-тысячнае маскальскае войска (якое больш чым на палову складалася з татараў) перайшло мяжу з Лівоніяй. Войскі прагуляліся па Эстоніі, забіваючы налева-направа лівонскіх бандэраўцаў і мірных жыхароў нямецкага паходжання (відавочна, прэвентыўна помсцячы за нашчадкаў, загінулых падчас ВАВ). Карацей, на гэтым этапе вайна нагадвала тыповы мангола-татарскі набег за данінай. Лівонскі парламент прыняў рашэнне экстранна збіраць грошы і прасіць міру. І калі ўжо здавалася, што ўсё можна вырашыць малой крывёю, лівонскі гарнізон Нарвы, які, напэўна, не атрымаў е-мэйл з навінай пра перамір’е, абстраляў маскальскую крэпасць Іван-горад, у выніку чаго вайна ўспалыхнула з новай сілай. Лівонскім паслам далі зразумець, што цяпер адной даніны будзе мала, маўляў, хочаце жыць – далучайцеся да “рускага свету” акі Астрахань і Казань. Дарэчы, 60 тысяч талераў, якія лівонцы планавалі аддаць у якасці даніны, насграбаць па сусекам так і не атрымалася.

У той жа час ВКЛ, нягледзячы на статус вайсковага саюзніка Лівоніі, назірала за падзеямі з крайняй хаткі, бо перамір’е з маскалямі сканчалася толькі ў 1562 годзе. Пры гэтым нашыя продкі разумелі, што, калі маскалі захопяць Лівонію, наступнай ахвярай будзе менавіта Княства. Ды і ў любым выпадку верагоднасць суседства з Азіяй яшчэ і на поўначы неяк не вельмі прываблівала. Аднак зусім недарэчы пачалася незразумелая актыўнасць крымскіх татараў. Жадаючы перахапіць ініцыятыву, у лютым 1558 года маскалі прапанавалі Жыгімонту Аўгусту “вечны мір” і саюз супраць Крыма, але літвіны вырашылі за лепшае дамовіцца з татарамі.

Разам з тым на просьбу лівонцаў аб дапамозе, якая паступіла ўжо ў сакавіку, Жыгімонт адказаў вельмі памяркоўна, маўляў, пастарайцеся не здохнуць да 1562 года, а там мы, магчыма, падцягнемся.

Тым часам маскалі працягвалі вызваляць жыхароў шматлікіх гарадоў і замкаў Лівоніі ад невыносных пакут зямнога існавання. Так, у траўні была захоплена Нарва, а ў чэрвені – Дэрпт. Што характэрна, у Дэрпце быў знойдзены тайнік, дзе захоўваліся 80 тысяч талераў – на 30 % больш, чым сума першапачатковай даніны, якую лівонцы не змаглі сабраць з усёй дзяржавы. Увогуле, да кастрычніка 1558 года маскалі захапілі 20 Мухасранбургаў Лівоніі. Немцы пад кіраўніцтвам новага магістра адбілі толькі адну крэпасць, аднак пасля былі жэстачайшэ разгромлены. У студзені 1559 года маскальскія стральцы дайшлі да Рыгі, дзе замест таго, каб паспяваць на Юрмальскім узбярэжжы, спалілі ўвесь рыжскі флот.

ВКЛ упрагаецца за Лівонію

Немцы пачалі ліхаманкава пасылаць сігнал SOS гейрапейскім манархам, аднак тыя ссыкавалі ўступаць у вайну, абмяжоўваючыся выказваннем занепакоенасці. Тым не менш дыпламатычны прэсінг ВКЛ, Пшэкалэнда, Швецыі і Даніі прымусіў Івана ІV у сакавіку 1559 года заключыць перамір’е з Лівоніяй.

Дарэчы, цікава, што магістр Лівонскага ордэна звяртаўся па дапамогу да Жыгімонта Аўгуста двойчы: спачатку як да польскага караля, а пасля як да вялікага князя літоўскага. Што характэрна, у першым выпадку Жыгімонт у дапамозе адмовіў, а ў другім – пагадзіўся дапамагчы. Тыпу сыграў у добрага і благога Жыгімонта (ёсць меркаванне, што гэта пшэкі прыдумалі так зрабіць, каб уцягнуць у новую вайну менавіта ВКЛ, пакідаючы Польшчу нібыта нейтральнай).

У сакавіку 1559 года ў Маскве адбыліся літвінска-маскальскія перамовы, на якіх літвіны жэстачайшэ патрабавалі вяртання зямель, захопленых яшчэ Васілём ІІІ, а таксама настойвалі на вывадзе царскіх войскаў з Лівоніі, пагражаючы ў адваротным выпадку ўступіць у вайну на баку немцаў. На той момант у Княства была гарантыя бяспекі на паўднёвай мяжы, таму прадстаўнікі ВКЛ маглі дазволіць сабе такую дзёрзкую рыторыку. Тым не менш перамовы ні да чаго не прывялі і 31 жніўня 1559 г. у Вільне было падпісана пагадненне, паводле якога Лівонскі ордэн пераходзіў пад пратэктарат ВКЛ. 15 верасня пагадненне было дапоўнена дамовай аб вайсковай дапамозе Лівоніі з боку ВКЛ і Польшчы, тады ж да пагаднення далучыўся рыжскі архіепіскап. За сваю абарону Ордэн перадаваў ВКЛ у арэнду паўднёва-ўсходнюю частку краіны (прыкладна 1/6 усёй тэрыторыіі Лівоніі) з шэрагам буйных Мухасранскаў, у тым ліку Дынабургам. Уласна кажучы, так ВКЛ і ўступіла ў вайну (што характэрна, з адабрэння вальнага сейма). У лівонскія замкі ўздоўж Заходняй Дзвіны былі ўведзены літвінскія гарнізоны. Бачачы рашучасць Княства, да руху далучыліся Швецыя і Данія, якім былі прададзены секулярызаваныя тэрыторыі Лівоніі.

Пры гэтым літвіны ўсяляк імкнуліся прадухіліць узнаўленне рэальнай вайны і спадзяваліся, што маскалі таксама зразумеюць сур’ёзнасць сітуацыі і ўсе раз’едуцца па крайніх хатках піць какаву і глядзець камедыі па скрыні (у сэнсе батлейку).

Аднак Іван Жахлівы не хацеў дамаўляцца і быў упэўнены, што з лёгкасцю закідае шапкамі ўсіх гэтых гейрапейскіх гейрапейцаў. А шапак у яго сапраўды было дахалеры, як на фабрыцы па вытворчасці шапак. Акрамя таго, лівонцы, напэўна натхніўшыся актыўнасцю саюзнікаў, раптоўна навалялі маскальскім войскам за месяц да канца перамір’я. Пасля гэтага стала крышачку відавочна, што па-добраму гэтую сітуацыю ўжо не разруляць ніякія мінскія пагадненні.

І сапраўды, у пачатку 1560 года маскалі ўзнавілі ваенныя дзеянні і атрымалі шэраг перамог. А ў жніўні адбыліся першыя сутычкі непасрэдна маскальскіх і літвінскіх войск (Асада Феліна, Курбскі/Палубінскі), вынікі якіх маюць дыяметральна супрацьлеглыя ацэнкі ў залежнасці ад крыніц. Пры гэтым фармальна паміж ВКЛ і Масковіяй яшчэ захоўвалася перамір’е, і таму, каб не дапусціць паўнамаштабнай вайны, у верасні 1560 года ў Маскву прыбыў літвінскі пасол Міхаіл Гарабурда, які перадаў цару патрабаванні спыніць ваенныя дзеянні і вывесці войскі з Лівоніі. Маскалі адказалі, што на кале вярцелі Віленскае пагадненне, і ўсклалі адказнасць за магчымы зрыў перамір’я на ВКЛ. Перамовы працягнуліся ў 1561 годзе. Літвіны прапаноўвалі маскалям заключыць “вечны мір” на ўмовах вяртання Княству захопленых раней тэрыторый, а таксама вызвалення акупаванай часткі Лівоніі. Пасля прапаноўвалася ажаніць Івана Жахлівага з сятрой Жыгімонта Аўгуста Кацярынай. Аднак маскалі справядліва вырашылі, што літвіны патрабуюць занадта шмат, не маючы ніякіх рэальный козыраў, таму перамовы зноў ні да чаго не прывялі.

Пры гэтым у ліпені 1561 года войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Мікалая Радзівіла Рудога атгрэбла ад маскалей каля Пярну, затое ў верасні адваявала горад Тарваст. Аднак гэты горад нікому не ўсраўся, таму дасягненне было так сабе. Больш за тое, там нават не сталі пакідаць літвінскі гарнізон, таму горад неўзабаве зноў перайшоў у рукі маскалей. Пакуль Мікалай Радзівіл Руды гуляўся ў вайнушку, Мікалай Радзівіл Чорны спрабаваў дамовіцца з Рыгай і правабярэжнай Лівоніяй аб іх пераходзе пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста. Слова за слова, і ў лістападзе 1561 года была падпісана Віленская унія, паводле якой на асобных тэрыторыях Лівонскага ордэна стваралася свецкая дзяржава – Герцагства Курляндскае і Земгальскае, васальнае адносна ВКЛ. А правабярэжная Лівонія перайшла непасрэдна Жыгімонту Аўгусту. У лютым 1562 года да уніі далучылася рыжскае архібіскупства (акрамя самой Рыгі). Пры гэтым азначаныя тэрыторыі захоўвалі шырокую аўтаномію, а літвіны не маглі займаць там кіраўнічыя пасады і набываць зямельныя надзелы. Карацей, ВКЛ атрымала не столькі новыя ўладанні, колькі гемарой на ўсю сраку па іх абароне. У далейшым Мікалай Радзівіл Чорны назваў сваю місію ў Лівоніі “малацьбой сена”, г. зн. бескарысным заняткам, якое забірае шмат сіл, але не дае плёну.

Такім чынам, да канца 1561 года Лівонская канфедэрацыя, як і Лівонскі ордэн, фактычна спыніла сваё існаванне, а ВКЛ апынулася ў стане прамой вайны з Масковіяй.

Полацкая вайна

Ахтунг! Змест гэтага артыкула крыху менш, чым цалкам, прадубляваны ў роліку "Памяркоўнай Гісторыі". Таму, калі вы занадта лянівыя, можаце абмежавацца праглядам роліка Ролік

Падзеі 1562 года

У сакавіку 1562 г. у Маскву прыехаў літвінскі пасол Баркулаб Корсак. Пасол перадаў Івану IV грамату Жыгімонта Аўгуста, у якой вялікі князь вінаваціў цара ў лівонскім канфлікце і жэстачайшэ патрабаваў спынення вайны на ўмовах захвання статус-кво ў Прыбалтыцы. Натуральна, маскалі на такія ўмовы не пагадзіліся і заявілі, што Лівонія быццам бы з’яўляецца “вотчіной” маскоўскіх правіцеляў. Больш за тое, яны паведамілі Корсаку, што такой жа “вотчіной” маскалей з’яўляецца і сама Літва, хоць першапачаткова патрабавалі ў ВКЛ толькі лівонскую тэрыторыю паміж рэкамі Айвіекстэ і Заходняя Дзвіна. Карацей, стала крышачку відавочна, што вырашыць праблемкі па-добраму ўжо дакладна не атрымаецца. А на самай справе перамовы і не маглі скончыцца паспяхова, бо Ванька Жахлівы прыняў рашэнне напасці на ВКЛ амаль адразу пасля таго, як Лівонскі ордэн быў расцягнуты іншымі краінамі.

У канцы сакавіка 1562 г. маскалі, карыстаючыся тым, што войскі ВКЛ загаралі на балтыйскім пясочку, напалі на памежныя землі Полаччыны, а таксама на ваколіцы Оршы, Шклова, Дуброўны, Копысі і Мсціслава. 20 траўня войскі Андрэя Курбскага, якія квартэраваліся ў памежных Вялікіх Луках, дайшлі да Віцебска, дзе тры дні спусташалі і палілі ўсё, што маглі. Віцебск узяць не атрымалася, аднак на зваротным шляху маскалі зруйнавалі ваколіцы Суража.

Прыкладна ў той жа час сабранае “паспалітае рушанне”, ці апалчэнне, ВКЛ спаліла ваколіцы Смаленска і беспаспяхова штурмавала веліжскія ўмацаванні. Другая групіроўка літвінскіх войск, якая, як мяркуецца, складалася з наймітаў, узяла захоплены маскалямі яшчэ ў 1537 г. Себеж і дайшла да Апочкі, дзе знаходзіўся буйны маскальскі гарнізон. Аднак гэтыя набегі не прывялі да значных поспехаў, а спалены Себеж зноў захапілі маскалі.

Пры гэтым паўнамаштабную вайнушку ў той момант атрымалася адтэрмінаваць дзякуючы дамове з Крымам, які напаў на маскалей з поўдня. У выніку Ванька Грозны быў вымушаны адправіць войскі не на захоп нашых зямель, а на абарону ўласнай тэрыторыі.

Бітва пад Невелем

Адна з самых цікавых бітваў 1562 г. адбылася 19 жніўня пад Невелем. Чатырохтысячны атрад ВКЛ, які складаўся з польскага дапаможнага корпуса і літвінскага апалчэння, пад кіраўніцтвам пшэка Станіслава Леснавольскага накіраваўся ў чарговы рэйд на варожую тэрыторыю. Супраць было выдвінута 15-тысячнае войска Андрэя Курбскага. Нягледзячы на колькасную перавагу маскалей, войска ВКЛ мела тактычную перавагу дзякуючы выгаднаму размяшчэнню. Яно заняло пазіцыю на балоцістай мясцовасці паміж двух вадаёмаў, таму ў праціўніка не было магчымасці для акружэння. Дзякуючы гэтаму польска-літвінскі атрад цэлы дзень паспяхова стрымліваў націск ворага і нават здзяйсняў кропкавыя контрудары. У выніку бітвы атрад страціў усяго 15–16 чалавек забітымі і тактычна адступіў, у той час як маскалі панеслі страты ў памеры палутары тысяч чалавек.

Варта ўдакладніць, што ў далейшым Невельская бітва актыўна форсілася прапагандонамі, у выніку чаго яе апісанне ператварылася ў яўныя небыліцы. Напрыклад, праз 20 гадоў пасля падзей (у 1582 г.) вядомы блогер Мацей Стрыйкоўскі пісаў, што менш за дзве тысячы літвінаў перамаглі 45 тыс. маскалей, забіўшы 3 тысячы з іх. Яшчэ праз 15 гадоў (1597 г.) у “Хроніцы” Бельскіх страты маскалей пры той жа колькасці войскаў “выраслі” да 8 тысяч. Больш за тое, нават сёння ў пшэцкім артыкуле на Вікіпедыі колькасць польска-літвінскага атрада ацэньваецца ў 4 тыс. чалавек, а войска маскалей – у 40 тысяч. Менш упоратыя польскія даследчыкі ацэньваюць царскае войска ў 25 тыс. юнітаў, але гэта ўсё роўна дахалеры, бо ўся маскальская армія тады налічвала максімум 60 тысяч.

Расіянскія гісторыкі, са свайго боку, наадварот усяляк змяншаюць эпічнасць і значэнне бітвы. Пішуць, што ў выніках бітвы вінаваты асабіста Курбскі, які няправільна камандаваў, і што ўвогуле бітва не мела сур’ёзнага значэння. Маўляў, прасралі і прасралі, з кім не бывае. Прызнаючы колькасны дысбаланс, яны адмаўляюць значнасць перамогі атрада ВКЛ, кажучы, што з пункту гледжання тактыкі бітва скончылася нічыёй.

У любым выпадку факт у тым, што лічбы 4 тысячы і 15 тысяч для атрадаў ВКЛ і Масковіі адпаведна ўпершыню выкарыстаў не хер з гары, а асабіста Ванька Грозны. Таму можна сцвярджаць, што атрад ВКЛ сапраўды перамог праціўніка, які меў колькасную перавагу больш чым у тры разы. А што тычыцца прапагандыйскіх казак, то яны з’явіліся пасля страты Полацка для падтрымання баявога духу. У “Аналах” Станіслава Сарніцкага даты гэтых падзей – бітвы пры Невелі і капітуляцыі Полацка –перастаўлены месцамі, што намякае. Нават на сейме “навіна” пра перамогу пад Невелем была агучана толькі праз 14 месяцаў, ужо пасля страты Полацка.

Пасля Невельскай бітвы

Пасля Невельскай бітвы актыўней выглядалі літвіны. Так, у верасні 1562 г. быў праведзены яшчэ адзін набег на себежскія землі. Аднак больш цікавыя падзеі адбываліся на ўсходніх межах: літвін Філон Кміта, камендант замка Асцёр (паміж Кіевам і Чарнігавам), нягледзячы на сваё імя, не філоніў, а, маючы ўсяго толькі 300 вершнікаў, разбіў двухтысячны маскальскі атрад. Пасля павялічыў колькасць сваіх юнітаў да 1400 чалавек і здзейсніў набег на ваколіцы Чарнігава. Потым разам з ротай Астрожскага-малодшага разбіў пераўзыходзячы маскальскі атрад князя Мяшчэрскага. Не абмяжоўваючыся гэтымі поспехамі, Філон Кміта здзейсніў рэйд на Старадуб, а на зваротным шляху наваляў маскалям на рэчцы Сноў.

Такім чынам, у 1562 г. вайна паміж ВКЛ і Масковіяй праходзіла ў выглядзе лакальных набегаў на памежныя тэрыторыі абедзвюх краін у татарскім стылі. Вылазкі армій не мелі стратэгічных мэтаў і ўяўлялі сабой выведку боем без працяглых асад і заглыблення ўнутр варожай тэрыторыі. Аднак ужо ў верасні Іван ІV, якому патрабаваўся нейкі значны поспех для таго, каб пераламіць парытэтнае супрацьстаянне, задумаў маштабную аперацыю па захопе Полацка, у якой была задзейнічана амаль уся маскалькая армія.

Полацкая вайна

Лічыцца, што каталізатарам рашэння напасці на Полацк стала вяселле сястры Жыгімонта Аўгуста Кацярыны з Фінляндскім герцагам Юханам, братам караля Швецыі. Справа ў тым, што Іван Грозны сам падкатваў яйкі (да Кацярыны яшчэ ў 1561 г. Тым не менш, хоць на той момант сам Іван ІV быў жанаты ўжо больш за год, для яго дахалеры раздутага эга стала страшэнным ударам тое, што бабу, якую пашкадавалі для рурыкавіча і “цара ўсяе Русі”, аддалі за нейкага нізкароднага хера з гары. Ды яшчэ і брата шведскага караля, што фармальна збліжала ВКЛ і Швецыю. Насамрэч вяселле Кацярыны і Юхана не прывяло да паляпшэння літвінска-шведскіх адносінаў. Больш за тое, шведскі кароль нават абвясціў брату вайну і захапіў маладых у палон. Пасля гэтага Іван Жахлівы зноў спрабаваў падкатваць яйкі да Кацярыны і пісаў, маўляў, кідай свайго Юхана і дуй да мяне ў Маскву. Аднак Кацярына застала з Юханам, ад якога нарадзіла будучага караля пшэцкага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІІ.

Выбар Полацка ў якасці цэлі ўдара меў некалькі абгрунтаванняў. Па-першае, безумоўна, шмат лута. Полацк на той час быў адным з самых буйных і багатых гарадоў не толькі ВКЛ, але і ўсёй Усходняй Яўропкі, так што ў схільных да марадзёрства ардынцаў з маскоўскага войска была аграмадная матывацыя да поспеху мерапрыемства. Акрамя таго, стратэгічнае значэнне горада стварала пагрозу для забеспячэння маскальскага экспедыцыйнага корпуса, які мог быць адрэзаны ад “мацерыковай” Масковіі. Таксама Полацк з’яўляўся адзіным буйным бастыёнам на шляху да сталіцы ВКЛ Вільні і цэнтральным горадам на Заходняй Дзвіне, па якой можна было ганяць у Віцебск і Рыгу. Ну, а для юрыдычнага і агітацыйнага суправаджэння мерапрыемства была прыдумана і распаўсюджана матывацыя кшталту “русскіх людей обіжают”: Жыгімонт абвінавачваўся ў дыскрымінацыі праваслаўных, а “бязбожная Літва” – у “лютаранскай ерасі”, у прыватнасці іканаборстве. Трэба сказаць, што раней з ВКЛ у Масковію сапраўды перабягалі асобныя праваслаўныя князі, якія лічылі сябе ўшчэмленымі па рэлігійнай прыкмеце. Таму Ванька Жахлівы паспрабаваў сыграць на гэтай праблеме, скорчыўшы з сябе абаронцу праваслаўных, а заадно і сцвярджаючы прэтэнзіі на свой тытул “гасудар усяе Русі”. Ён нават узяў з сабой у паход крыж Ефрасінні Полацкай, каб вярнуць яго на месца. Крыж быў вывезены ў Смаленск яшчэ ў ХІІІ стагоддзі, а ўжо адтуль у пачатку ХVІ стагоддзя ён патрапіў у Масквабад.

Карацей, 5 студзеня 1563 г. у Вялікіх Луках была сабрана амаль уся армія Масковіі, якая сцягвалася туды яшчэ з канца 1562 г. Агульная кольскасць царскай арміі ацэньваецца сучаснымі аўтарамі максімум у 60 тыс. вайскоўцаў (у тым ліку 18 тыс. дваранскай конніцы, больш за 7 тыс. стральцоў і казакоў, да 6 тыс. татараў і іншых чарамісаў з мардвой) і 30 тыс. абозных (летапісцы ацэньвалі агульную колькасць войска ў овер 280 тыс. юнітаў плюс 200 адзінак артылерыі, але гэтыя звескі сёння лічацца вельмі перабольшанымі. З іншага боку, дакументальна зафіксавана крыху больш за 31 тыс. вайскоўцаў). Салдатню арганізавалі ў сем палкоў, якія 9 студзеня рушылі на Полацк.

Першапачаткова планаваўся стэлс-марш і захоп горада з налёту, таму армія нават не праводзіла фуражыроўку. Маскальскаму бліц-крыгу тэарэтычна садзейнічала тое, што ў тыя часы маштабныя баявыя дзеянні восенню і зімой звычайна не праводзіліся. Аднак стэлс-рэжым не праканаў, і данясенне пра надыходзячую арду было тэрмінова адпраўлена вялікаму гетману літоўскаму Мікалаю Радзівілу Рудому. Жыгімонт жа на момант пачатку прадстаўлення знаходзіўся на сойме ў польскім Петрыкаве. Гетман пачаў аператыўна сраць цэглай і збіраць войска, каб выдвінуцца на дапамогу Полацку. Аднак літвінская шляхта памяркоўна праігнорыла мабілізацыю і засталася сядзець па крайніх хатках. У выніку Радзівіл змог сабраць толькі 2000 апалчэнцаў і 1400 польскіх наймітаў.

Зразумеўшы, што бліц-крыгу не будзе, Іван ІV прапанаваў ваяводзе і каменданту Полацка Станіславу Давойну пачэсную капітуляцыю з абяцаннем не крыўдзіць і не рабаваць мясцовых жыхароў. Верагодна, ведаючы пра некаторыя асаблівасці характару цара і адносіны маскалей да ўласных “абяцанняў”, Давойна гэтыя прапановы тактычна адхіліў, забіўшы парламенцёра (які, дарэчы, быў палонным літвінам).

Пасля гэтага 31 студзеня 1563 г. горад быў узяты ў аблогу.

Такім чынам, не паспела ВКЛ рэальна ўступіць у вайну, як баявыя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю самога Княства і Лівонская вайна стала Літоўскай. Пасля абаюдных набегаў на памежныя тэрыторыі ў 1562 г. Іван Жахлівы здолеў схапіць літвінаў за яйкі, выкарыстаўшы фактар нечаканасці. Сабраўшы аграменную армію, маскалі знянацку нанеслі ўдар туды, дзе іх абсалютна не чакалі (быццам іх дзесьці чакаюць). Пры гэтым высветлілася, што ВКЛ не можа сабраць баяздольную армію для абароны Полацка ад маскоўскай агрэсіі. Адзін з буйнейшых і багацейшых гарадоў ВКЛ апынуўся сам-насам з ворагам.


Аблога і капітуляцыя Полацка

Ахтунг! Змест гэтага артыкула крыху менш, чым цалкам, прадубляваны ў роліку "Памяркоўнай Гісторыі". Таму, калі вы занадта лянівыя, можаце абмежавацца праглядам роліка

Аблога

Першапачаткова гарнізон абложанага Полацка актыўна супраціўляўся, абстрэльваючы ворага і робячы вылазкі. У той жа час з Менску на дапамогу ішло войска вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога. Аднак яно было занадта малалікім, каб супрацьстаяць ардзе маскалей. Маючы максімум 3,5 тыс. юнітаў і ўсяго 25 артылерыскіх арудый, гетман спыніўся за восем міляў ад Полацка і пачаў распускаць плёткі аб шматлікасці сваёй арміі, каб адцягнуць частку маскалькіх войскаў на сябе. У выніку ў яго атрымалася заманіць і разбіць некалькі варожых раз’ездаў, аднак урэшце прыйшлося адступіць. Ёсць згадкі пра паразу войск ВКЛ пад Глыбокім. Маскалі ж не збіраліся пераследаваць гетмана і вярнуліся назад пад Полацк. Такім чынам, гораду заставалася абараняцца ўласнымі сіламі, чакаць дапамогі больш не было адкуль.

5 лютага 1563 г. адбыўся першы штурм, у выніку якога маскалі захапілі адну з башняў, але затым панеслі страты і былі вымушаныя адступіць. Пры гэтым цэлы дзень ішоў першы па-сапраўднаму сур’ёзны артылерыйскі абстрэл, які вымусіў полацкага ваяводу Станіслава Давойну пайсці на перамовы. Лічыцца, што Давойна проста спрабаваў цягнуць час, чакаючы прыхода арміі Радзівіла. Пры гэтым ваявода знатна зафэйліў, паколькі не абмеркаваў спыненне асадных работ. У выніку маскалі падцягнулі свае гарматы да сценаў Вялікага Астрога (умацаваны прыгарад) на дыстанцыю прамой наводкі. Увечары 7 лютага да горада пад’ехала цяжкая артылерыя маскавітаў і Грозны запатрабаваў безумоўнай капітуляцыі. На наступны дзень нехта пальнуў у царскага салдата, у выніку чаго перамовы былі сарваныя, і артылерыя маскалей пачала абстрэл полацкіх умацаванняў, даволі хутка нанёсшы ім значны ўрон.

9 лютага Давойна зрабіў комба эпік фэйл: ён адхіліў ідэю ўзброіць мясцовых жыхароў, каб тыя зрабілі вылазку для знішчэння варожай артылерыі, а таксама вырашыў спаліць і пакінуць Вялікі Астрог, адступіўшы з гарнізонам, баярамі і часткай гараджан у замак. У выніку ў пажары згарэў не толькі астрог, але і овер 3000 двароў. Пры гэтым маскалі скарысталіся дымовай завесай, прабраўшыся ў горад і зацягнуўшы туды гарматы. Пачаўся бой непасрэдна ў горадзе, але замак маскалі захапіць не здолелі. У той жа час ад 11 да 20 тысяч мясцовых жыхароў, якія не паспелі ці не захацелі хавацца ў замку, патрапілі ў палон да маскалей. Апошнія прымусілі палонных паказаць сакрэтныя схроны з нішцякамі, што значна дапамагло арміі акупантаў, якія не наладзілі каналы пастаўкі правізіі.

Карацей, кіраўнік з Давойны быў так сабе. Пшэцкія ротмістры і мясцовая эліта, якія засталіся ў замку, былі крышачку незадаволеныя яго дзеяннямі, а разлад у лагеры абаронцаў таксама не садзейнічаў поспеху.

У наступныя дні маскалі практычна бесперапынна бамбілі замак. Запаздалая спроба абаронцаў усімі сіламі атакаваць асадную артылерыю была вельмі запаздалай, таму скончылася заканамерным фэйлам. У замку пачаўся моцны пажар, які значна пашкодзіў умацаванні.

У ноч на 15 лютага маскалі пачалі рыхтавацца да генеральнага штурму, і літвіны, разумеючы, што канец крышачку прадказальны, вырашылі здацца. Пры пасярэдніцтве епіскапа Арсенія паміж Ванькай Жахлівым і Станіславам Давойнам увечары 15 лютага была падпісаная капітуляцыя Полацка на ўмовах захавання жыцця і маёмасці гараджанаў.

Пасля капітуляцыі

Як звычайна, кіраўнік Масковіі сраць хацеў на падпісаныя дамовы. Летапісцы сведчаць аб бязмежным гвалце і марадзёрстве маскальскага войска; асабліва на гэтай ніве адзначаліся казакі і татары. Апошнія, напрыклад, выразалі манахаў-бернардзінцаў. Максавітамі былі забітыя і прадстаўнікі ордэна дамініканцаў (з таго часу ў Полацку ўшаноўваюцца мясцовыя каталіцкія мучанікі Адам, Дамінік і Пётр, спаленыя разам з касцёлам). Прыкладна 300 габрэяў, якія адмовіліся прыняць хрысціянства, былі ўтопленыя ў Дзвіне. У Маскву пагналі мноства палонных, у тым ліку амаль усё праваслаўнае духавенства, а таксама шляхту. Агульная колькасць гвалтоўна пераселеных па розных звестках склала ад 15 да 60 тыс. чалавек. Блогер Стрыйкоўскі, які ў той час служыў у Віцебску, напісаў, што палонных вялі “не па-хрысціянску”: звязаных і распранутых (тут трэба нагадаць, што справа адбывалася ўзімку). Пры гэтым іх практычна не кармілі, таму палачане сотнямі паміралі прама на дарозе. Паводле сведчання Генрыка фон Штадена (авантурыст, апрычнік, аўтар “Запісак аб Масковіі”), мноства палонных у далейшым былі прададзены ў рабства, напрыклад у Персію (у прыватнасці, даволі вядомы персідскі дыпламат Хаджы Хасроў, паводле запісаў астраханскага ваяводы, «родом …литвин, полотцкого взятья»). Самыя фартовыя ў далейшым былі выкуплены ВКЛ ці абменены на маскальскіх палонных. Што характэрна, у іх ліку апынуўся і Станіслаў Давойна, які зафэйліў абарону горада (аднак у палоне памерла яго жонка).

З Полацка была вывезены цэлыя караваны розных каштоўнасцей і разнастайных нішцякоў. Верагонда, ужо тады пацярпела бібліятэка Сафійскага сабора – самая старажытная і адна з самых багатых у тагачаснай Квітнеючай. Дарэчы, на той момант кнігадрукаванне ў нашай краіне ўжо ведалі больш, чым 40 гадоў, а ў Масквабадзе яго яшчэ не было.

Абяцанага права пачэснай капітуляцыі са зброяй і знамёнамі быў уганараваны толькі пшэцкі гарнізон, афіцэры нават атрымалі ад цара багатыя падарункі. Іван намагаўся, каб канфлікт заставаўся выключна паміж ім і ВКЛ, не жадаючы правацыраваць пшэкаў на ўмяшальніцтва. Больш за тое, ён прасіў перадаць Жыгімонту, што не прагне вайны, а проста хоча “вярнуць” “сваі” Валынь, Галіцыю і овер усю тэрыторыю сучаснай Квітнеючай.

Свабоду атрымалі таксама нямецкія і іншыя найміты, некаторыя нават перайшлі на службу да цара. Пры гэтым вядома, што нейкаму Андрэю Гессэ за адмову служыць у цара адстрэлілі па локаць абедзьве рукі, выкалалі адно вока і спалілі палову барады, а пасля адвялі ў Маскву і трымалі там да смерці.

Пасля капітуляцыі Полацка овер 15 тысяч татараў рушылі на Вільню, да якой заставалася 200 км. Разумеючы, што дарога на сталіцу адкрытая і спыняць маскалей няма чым (Вільню прыкрывала толькі вышэйзгаданае войска Радзівіла, якому вялікі князь загадаў пазбягаць прамога бою з маскалямі, захоўваючы сілы для абароны сталіцы), літвіны адправілі да Івана Жахлівага пасла, які прыбыў у царскі лагер 21 лютага. Амаль адразу ж было падпісана перамір’е да 15 жніўня, г. зн. амаль на паўгады. Згаворлівасць маскалей тлумачыцца, вядома ж, не дабрынёй душэўнай, а ўнутранымі праблемамі і крымскай пагрозай. Жэстайшэ загадаўшы аднавіць гарадскія ўмацаванні і не менш жэстачайшэ забараніўшы пускаць у горад небяспечную колькасць мясцовых жыхароў, 27 лютага Ванька адправіўся ў Масквабад.

Вынікі

Мала таго, што ў Полацка ў прынцыпе не было рэсурсаў для працяглай абароны, капітуляцыі горада значна пасадзейнічалі бесталковыя дзеянні мясцовага ваяводы. Як вынік – эпік фэйл. І гэта яшчэ ВКЛ крайне пашанцавала, што маскалі былі вымушаны адвесці асноўныя сілы, а не рушылі маршам на Вільню…

Пасля капітуляцыі Полацка ВКЛ апынулася ў крайне складаным становішчы, ці, папросту кажучы, у поўнай срацы. Перамір’е з маскалямі было надзвычай дарэчным, аднак усе разумелі, што гэта толькі перадышка перад вырашальнай бітвай. Ванька Жахлівы рыхтаваўся да працягу вайны, плануючы захапіць усё Княста. А ў ВКЛ не было ні арміі, ні грошай для таго каб спыніць маскалей, а тым больш вярнуць Полацк. Больш за тое, літвіны былі вымушаны моўчкі пагадзіцца на рабаванне тэрыторыі Полацкага ваяводства, якое фармальна заставалася часткай Княства. Сама па сабе страта самага старажытнага горада Квітнеючай, які на той час быў адным з найбольш багатых і развітых ва ўсёй Усходняй Еўропе, можа параўнацца хіба што з акупацыяй Мінска ў Другую Сусветную вайну. Хоць, здаецца, у Полацку сітуацыя была горшай



Падзялiцца ВК.png ВКонтакте ФБ.png Facebook Ц.png Telegram