Лацінка/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский

Лацінка (бел. лац. łacinka) – адна з трох сістэмаў запісу беларускай мовы; у дадзеным выпадку – на аснове лацінскага алфавіту. Сёння пашырана «чэская» мадэль з гачыкамі, але гістарычна меліся і іншыя варыянты.

Лацінка ў мятро Свядомага

Гісторыя

Як не дзіўна, але лацінка была першым алфавітам сучаснай беларускай мовы. На ёй каталі свае крыяціўчыкі такія дзеячы беларускага адраджэння, як Кастусь «Нашае ўсё» Каліноўскі, Францішак Багушэвіч, ну і там можна працягваць і працягваць. Некаторыя творы на беларускай мове лацінкай прыпісваюцца нават Адаму Міцкевічу, а яшчэ ходзяць чуткі, што пазабавіцца лаціначкай давялося нават Купале з Коласам. «Наша Ніва» выдавалася паралельна і лацінкай, і кірыліцай («польскімі і рускімі літарамі»), першая граматыка Тарашкевіча мела лацінічнае выданне – карацей, у нас былі ўсе шанцы. Але саветчыкі парашылі, што трэба кірыліцай карыстацца, каб маскалёў не пужаць. Так і павялося.

У самой лацінкі гістарычна было некалькі відаў. Самы першы быў максімальна «пад польскую»: заместа гачыкаў карысталі дыграфы «sz» і «cz», а таксама тыпова польскае «ż». І асобнай літары пад «ў» не было. І заместа «v» пісалі «w». Ureszcie atrymliwała sia nieszta woś takoje, szto na pierszy pohlad nie zausiahdy można było identyfikawać jak biełaruskuju movu. Дадайце яшчэ сюды тое, што тадышнія беларусы знаходзіліся пад моцным польскім уплывам і часам нават агонэкі чаплялі да галосных, калі лацінкай пісалі.

Потым пальшчызна ўсім надакучыла, і вырашылі зрабіць гачыкі, як у чэхаў, а за адным махам зрабілі «ŭ». I atrymałasia niešta voś takoje. Z polskaj ŭžo nie tak achvotna błytajecca, sama mienš. «L/Ł», як бачыце, усё яшчэ на польскі манер.

Апошнім часам лацінку РАПТОЎНА вырашылі папулярызаваць у мінскім метро, а за адным махам прапхнулі яе як афіцыйную раманізацыю для гугалкартаў і іншых картаў. Атрымалася, праўда, не зусім кананічна, бо ад польскай манеры «L/Ł» адмовіліся. Лацінка ў метро справакавала шмат срачаў на анлайнеры, бо імперскія імбецылы не разумеюць, нашто пісаць «па-польску», калі трэба па-англійску. Вось так.

Выкарыстанне

Як ужо пісалася вышэй, лацінкай карыстаюцца ў метро і на гугалкартах. Яшчэ лацінкай карыстаюцца радыкальныя змагары, каб максімальна адасабіцца ад клятых маскалёў.

Pryklad tekstu na łacincy

Dzieciuki! Minuła ŭžo toje, kali zdavałasia ŭsim, što mužyckaja ruka zdasca tolki da sachi – ciaper nastaŭ taki čas, što my sami možam pisaci, i to pisaci takuju praŭdu spraviadlivu, jak Boh na niebie. O, zahrymić naša praŭda, i jak małanka pieralacić pa sviece! Niachaj spaznajuć, što my možam nie tolki karmić svaim chlebam, ale jašče i vučyć svajoj mužyckaj praŭdzie.

Арыгінальна тэкст быў запісаны «пад польскую» і крыху адрозніваўся:
Dzieciuki! Minuło uże toje, kali zdawało sia usim, szto myżyckaja ruka zdasce tolko da sachi – cieper nastau taki czas, szto my sami możem pisaci, i to pisaci takuju praudu sprawiedliwu, jak Boh na niebi. O, zahremić nasza prauda i jak małanka pierelecić pa swieci! Niechaj paznajuć, szto my możem nie tolko karmić swaim chlebam, no jeszcze i uczyć swajej mużyckoj praudy.