Комплекс калгасніка/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский
«

Чым адрозніваецца дзяўчына ад вёскі? Дзяўчыну можна выгнаць з вёскі, а вёску з дзяўчыны — ніколі

»
— Народны гумар


Відэа паводле тэмы артыкулу

Комплекс калгасніка — нацыянальная хвароба асаблівасць карэнных жыхароў Квітнеючай, якую можна ставіць у адзін шэраг з памяркоўнасцю. Складаецца ў настойлівым імкненні калгасніка даказаць, што ён не калгаснік, ці наадварот — ў дакучлівай дэманстрацыі калгаснікам таго, што быць калгаснікам вельмі выдатна.

Практыка назіранняў

Комплекс калгасніка першага падтыпу

Ў першым выпадку праяўляецца і назіраецца пераважна ў студэнтаты. Самы распаўсюджаны прыклад: студэнт прыязджае ў горад з вёскі ці нікому невядомага Мухасранска, так ці інакш сутыкаецца з "гарадскімі" максімум у другім пакаленні і пачынае мімікраваць, то бок прыстасоўвацца да "гарадской" тусоўкі.[1][2] Студэнт мяняе адзенне, імідж, стыль, тэмы размоваў, а самае галоўнае — родны горад на старонцы ВК, адным словам усё, каб толькі ў натоўпе яго не адрознівалі ад "гарадскіх". У асабліва цяжкіх выпадках пачынае жыць актыўным "гарадскім" жыццём — наведвае ўсялякія мерапрыемствы і тусоўкі, на якія нават мясцовыя ходзяць раз у 100500 гадоў, спрабуе быць ў курсе апошніх местачковых навінаў і тэндэнцый. Але гэта не проста таму, што ён такі актыўны па жыцці, а таму, што хоча стаць "сваім", то бок зноў такі скончыць быць калгаснікам. Асабліва дастаўляе, калі студэнтата пасля першага курса прыязджае на лета дадому і пачынае назойліва параўноўваць: "а вось у горадзе ёсць куды схадзіць, а тут маркотна; а вось у горадзе заўсёды можна купіць патрэбную рэч, а ў мясцовых крамах ніякага выбару; а вось у горадзе можна проста спакойна пагуляць, а тут абавязкова сустрэнеш знаёмых" і г.д., пры гэтым як бы намякаючы на сваю прыналежнасць да гораду.

Комплекс калгасніка другога падтыпу

Панаехаўшы з вёскі ці Мухасранска, студэнт у кожным зручным ці нязручным выпадку не абмінае магчымасці сказаць, што ён з вёскі ці Мухасранска. Ён усяляк спрабуе падкрэсліваць, што не саромеецца і нават ганарыцца сваім паходжаннем[3], аднак не трэба быць тонкім псіхолагам, каб зразумець: у бальшыні выпадкаў мы маем справу з комплексам.[4][5]

У шырокім сэнсе

Комплекс калгасніка ў шырокім сэнсе сустракаецца радзей, але ўсё роўна сустракаецца. Ён праяўляецца ў імкненні чалавека стаць сваім у новым атачэнні ў шкоду сваёй індывідуальнасці. Таксама, як і ў вузкім сэнсе, маецца і адваротны бок — актыўная дэманстрацыя нейкіх сваіх асаблівасцяў у спробе даказаць (ў першую чаргу самому сабе), што яны як бы ніколькі не горшыя за мэйнстрым. Ў першым выпадку справа даходзіць да тутэйшасці, калі людзі адмаўляюцца ад сваёй нацыі, называючы сябе, напрыклад, "рускім са знакам якасці", ці этнічным палякам (пры гэтым не ведаючы ні пшэцкай мовы, ні іншых асаблівасцяў), ці яшчэ кім-небудзь. У другім выпадку ідзе актыўны піяр і прасоўванне ўсялякага гаўна, якое як бы мае адносіны да "беларушчыны™", але папулярным (а ў некаторых выпадках нават традыцыйным) не з'яўляецца.

Падобныя з'явы

АХТУНГ! Пасля аварыі на ЧАЭС, многіх людзей з вёсак, якія аказаліся засранымі радыяцыяй, перасялілі ў тым ліку ў гэты ваш Свядомы.[6] Вясковыя жылі кампактна і працягнулі свой быт: на клумбах пад дзевяціпавярхоўкамі разбілі агароды і пасадзілі пладовыя дрэвы; некаторыя нават перавезлі пасекі і г.д. і т.п. Гэта не з'яўляецца прыкладам сіндрома калгасніка.

Калі ў кагосці высокааплатная праца ў Свядомым, якая не мае аналагаў ў родным Мухасранску і дазваляе жыць досыць забяспечана — гэта проста прагматызм. Але калі ў наш час людзі з райцэнтраў пруцца ў Свядомы, каб палову заробку аддаваць за здымнае жыллё і харчавацца біч-пакетамі, але пры гэтым быць "сталічным жыхаром" — гэта класічны прыклад сіндрома калгасніка. Просьба не блытаць.

Адносіны ў грамадстве

Наогул, на самой справе™ абсалютнай бальшыні жыхароў Квітнеючай глыбока памяркоўна на паходжанне чалавека і яго папярэдняе месца жыхарства. Болей за тое, непрыкрытае пазёрства і жаданне паказаць сябе не такім, які чалавек ёсць, як раз і выклікаюць адштурхоўваючую і негатыўную рэакцыю. У асабліва сумных выпадках чалавек з сіндромам калгасніка з-за свайго пазёрства можа разарваць сувязь са старымі сябрамі, а новых не знайсці (ці знайсці такіх жа) і апынуцца чужым як сярод сваіх, так і сярод чужых. Таксама варта дадаць, што ў выпадку студэнтаты імкненне быць як усе тлумачыцца і ўзроставымі асаблівасцямі псіхікі.

Прычыны

Кватэра ў спальным раёне Свядомага — блакітная мара любога жыхара Квітнеючай

Натуральна, аналагічныя працэсы (прыезд правінцыялаў у горад і спроба мімікраваць) характэрныя і для іншых краінаў, але Квітнеючая ў гэтым сэнсе з'яўляецца ўнікальнай:

  • Масавы характар, звязаны з імклівай урбанізацыяй.
  • Стэрэатып аб мовах ("руская — мова горада і ўвогуле міжнародная, а беларуская — мова вёскі і калгасу (у прамым сэнсе)"). Дарэчы, вось свежачок — сапраўды клінічны выпадак.
  • Агромністая розніца паміж узроўнем жыцця ў вёсцы і ў горадзе (напрыклад дагэтуль у многіх вёсках Квітнеючай няма цэнтральнага вадаправоду і ацяплення, а сральнікі стаяць на вуліцы), што прывяло да стэрэатыпу: "горад гэта прыгожа, цікава, чыста і ўтульна, а калгас — гэта бруд, гаўно і нудота".

Усё гэта і некаторае другое прывяло да таго, што сіндром калгасніка ў Квітнеючай стаў сапраўды масавай з'явай. У дадзены час мудрая палітыка дзяржавы па-ранейшаму спрыяе перасяленню народца ў буйныя гарады, ў першую чаргу — ў Свядомы. Напрыклад, сярэдняя з/п у сталічцы на 3,4 млн вышэй за сярэднюю па краіне. Для тых, хто ў танку, варта ўдакладніць: многія жыхары Квітнеючай нават не зарабляюць гэтыя 3,4 млн. Дарэчы, сёння амаль 80% жыхароў Квітнеючай жыве ў гарадах, а болей за 20% усіх жыхароў Квітнеючай жывуць у сталічцы.

Тэорыя паходжання

Гісторыя хваробы (ў вузкім сэнсе) бярэ свой пачатак, меркавана, з ХVІІІ ст. Справа ў тым, што ў 1696 г. гэту вашу мову юрыдычна пазбавілі афіцыйнага статусу, і яна пачала скочвацца ў сранае гаўно. У рэшце рэшт, напрыканцы існавання Рэчы Паспалітай польская мова была стыльнай, моднай і маладзёвай, а беларуская мова ўжо лічылася мовай простых мужыкоў-халопаў. Канешне, гэта не азначае, што мясцовая шляхта і інтэлігенцыя мову не любіла і пагарджала ёй. Аднак якая-небудзь шкалата, каторая ва ўсе часіны адрознівалася розумам і кемлівасцю, цалкам магла лічыць, што беларуская мова — для быдла, а пшэцкая мова — для паноў.

Потым здарыўся распіл Рэчы Паспалітай, і нашы землі апынуліся ў складзе Расіюшкі, што таксама не садзейнічала беларусізацыі. Больш за тое, тры паўстанні (Касцюшкі, 1830-31, 1863-64) і іншыя хароствы "рускага міра" садзейнічалі выпільванню мясцовай шляхты і інтылігенцыі. Як вядома, ў Квітнеючую панаехалі расійскія папы, настаўнікі і чыноўнікі, а таксама салдатня і іншыя. У выніку за мовай трывала замацаваўся статус мужыцкай і халопскай; пшэцкая мова свае пазіцыі захавала. А яшчэ пазней, ужо ў БССР, пачалася актыўная ўрбанізацыя (без спынення русіфікацыі), і там сіндром калгасніка аформіўся канчаткова. Некаторыя, напрыклад, вельмі глыбока перажывалі, што па звычцы заўсёды вымаўлялі цвёрдыя "р", "ч" і г.д., што ў асабліва запушчаных выпадках прыводзіла да ўзнікнення адмоўных эмоцый да сваіх ебянёў і нават родных.

Высновы

Самае галоўнае: сіндром калгасніка ў цяперашні момант не звязаны з месцам жыхарства і працы. Але класічныя прыклады праяўлення сіндрома адносяцца менавіта да людзей, якія прыехалі з рэальнага калгаса (ў прамым сэнсе слова) ў горад. Адваротную сітуацыю ўявіць сабе складана, так як звычайна з гарадоў у вёску прыязджалі ўсялякія патрэбныя спецыялісты. Яны мелі аўтарытэт сярод мясцовых, з іх ніхто не кпіў, і таму такія людзі і не думалі касіць пад вясковых. Хаця на сучасным этапе адваротны бок усё ж маецца: некаторыя дафіга "гарадскія" (зноў жа, максімум у другім ці трэцім пакаленні), панаехаўшы ў Мухасранскі ці вёскі на адпачынак/у госці/на ПЖМ пры кожным выпадку дэманструюць, што яны "гарадскія" і бугурцят, як жа ў дадзенай мясцовасці херова ("няма куды схадзіць", "няма чаго паглядзець", "па начах цёмна і страшна", "бруд, гаўно і разруха" і г.д.). Калі такі чэл прыехаў добраахвотна — яму цалкам можна прад'явіць, а калі яго саслалі, напрыклад па размеркаванні, сітуацыя ўскладняецца.

Відавочна, што насамрэч комплекс калгасніка з'яўляецца комплексам непаўнавартаснасці і дэфіцытам самадастатковасці.

Каго б вы не спрабавалі з сябе корчыць — усім насраць. Гэтак жа як насраць і на тое, кім вы з'яўляецеся на самой справе™.

Па адзенні сустракаюць, па розуму выпраўляюць.

Прыкладаў дыскрымінацыі выхадцаў з сельскай мясцовасці не вядома. Затое вядома шмат адваротных прыкладаў, калі людзі з глухіх калгасаў станавіліся высокімі чыноўнікамі. Ды хулі там гаварыць, пагугліце хаця б біяграфію Саміведаецекаго.

Быць вясковым у гэтай краіне выгадна. Хв, як зараз Цяпер такога ўжо няма, але раней для выпускнікоў сельскіх школаў нават быў болей нізкі бал для паступлення ў ВНУ.

Адлюстраванне ў культуры

  • З'ява апісваецца ў класічнай камедыі жабніка Мальера "Мешчанін у шляхецтве" (Le Bourgeois gentilhomme), створанай яшчэ ажно ў 1670 годзе.[7]
  • Наўпрост Квітнеючай гэта не датычыцца, але овэр 100% нашых глядзяць расіянскіе фільмы. Таму трэба ўзгадаць, што сіндром калгасніка сустракаецца як мінімум у серыяле "Інтэрны", дзе таварыш Аляксей Мальцаў на словах з'яўляецца лютым патрыётам свайго Мухасранска — Таржка. Ён кажа пра гэты горад вельмі часта і на словах гразіцца вярнуцца туды, каб падняць мясцовую лякарню на новы ўзровень.[8]
  • Таксама нешта падобнае на сіндром калгасніка маецца ў галоўнага героя фільма "Тата": лепшы музыка кансерваторыі ўсім гоніць, што яго айцец таксама музыка і дафіга інтэлігент, але на самой справе™ той проста бедны габрэй (аксюмарон жа!). І калі айцец прыязджае паглядзець на сына, той вельмі злуецца і сароміцца яго.[9]
  • Ў дадзеным кантэксце таксама жэстачайша рэкамендуем прачытаць твор "На каляды к сыну" гэтага вашага Змітрака Бядулі (твор зусім маленькі). Там паказаны клінічны выпадак сіндрома калгасніка — хворы нават адрокся ад роднай маці, каб толькі акружэнне не прасякло яго калгаснае халопскае паходжанне.[10]

Невялікая Рэмарачка

Варта ўдакладніць, што слова "калгаснік" выкарыстоўваецца не ў першапачатковым значэнні. Жыхар аграгарадка, які працуе ў СВК, не абавязкова пакутуе на комплекс калгасніка. У той жа час такі комплекс цалкам можа назірацца ў гарадскога інтэлігента. Карацей, падобна на тое, як бедным з'яўляецца не той, у каго мала, а той, каму не хапае.

Спасылкі і крыніцы, алё!

  1. Как из провинциалки стать столичной… дамой
  2. Что нужно сделать, чтобы стать минчанином
  3. Как важно быть провинциалом
  4. http://pora-valit.livejournal.com/918560.html
  5. http://s-nami.com.ua/psychology/1385/
  6. Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС
  7. Мещанин во дворянстве
  8. https://m.vk.com/topic-17098623_31654135
  9. "Папа" — КиноПоиск
  10. Змiтpoк Бядyля — Нa кaляды к cынy