Згушчонка/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский


Сабж

Згушчонка — напэўна адзін з найцяжэйшых, а па словах медыкаў і навукоўцаў, найцяжэйшы з усіх натуральных ды сынтэтычных наркотыкаў, што існавалі ў сьвеце, існуюць, а мо і найцяжэйшы з тых, што яшчэ будуць існаваць. На дадзены момант патэнт на згушчонку належыць ААН і падпадае пад канвэнцыю па забароне біялягічнае зброі.

Мае моцнае псыхатропнае ўздзеяньне на чалавечы арганізм. Прыводзіць да амаль імгненага прызвычаньня і вельмі цяжкім адвыканьнем. Вядомы выпадкі, калі падчас згушчонкавай ломкі, наркаманы скончвалі жыцьцё самагубствам, а адзін падлетак-скінхэд павесіўся на ўласных валасох.

Згушчонка выгатаўляецца з малака сьпецыяльна выведзенай пароды шалёных кароў, якіх пасьвяць ў канапляных лясох Глыбоччыны і Рагачоўшчыны, пры невыносных для жывёл умовах: маладыя жывёліны прывязваюцца за рогі і капыты да спецыяльных прыладаў, якія не даюць ім рухацца. На іхныя вушы начэплены навушнікі ў якіх у рэжыме нонстоп транслююцца песьні гурта "Верасы", а на вачах сьпецыяльныя аркадныя акуляры, куды перадаюцца трыдэ версіі фільмаў Квэнтына Таранціны і "Падарожжаў Дылетанта". Чальцы "Арганізацыі аховы правоў жывёлы" б'юць трывогу, але іх ніхто не слухае.[1]

Калі сур'ёзна

Згушчанае малако стала папулярным у Квітнеючай з часоў БССР, бо тады была наладжаная яго масавая вытворчасць. Насуперак папулярнаму меркаванню пра савецкае паходжанне згушчонкі, гэта зусім не так. Гэты смачны прадукт вынайшлі жыдамасоны і рэптылоіды французы і англа-амерыканцы. Недзе ў 1809 годзе нейкі Мікаля Аппер прадставіў французкай публіцы свой метад кансервацыі малака шляхам згушчэння (калі што, гэта было ў межах конкурсу, які абвясціў Напалеон дзеля падрыхтоўкі да сваёй ваеннай кампаніі, але гэта ўжо іншая гісторыя). Пазней, у 1810 годзе англічанін Пітэр Дзюранд атрымаў патэнт на адну з тэхналогій вытворчасці згушчонкі і ўпакоўкі яе ў бляшанкі. А амерыканец Гейл Бардэн у 1850-я першы ў свеце пабудаваў завод па вытворчасці згушчонкі з цукрам у бляшанках, амаль тых жа ж, што выкарыстоўваюцца сёння. Калі паглыбіцца ў тэму вынаходніцтва згушчонкі, то там напісана яшчэ шмат пра каго, і срачы дэбаты ідуць да сённяшняга дня.[2]

Не гледзячы на тое, што ў Імперыі перад рэвалюцыяй ўжо былі фабрыкі па вытворчасці згушчонкі, яны былі паспяхова прасрстрачаны саветамі. І толькі ў 1936 годзе Мікаян разам з іншымі нішцякамі прывёз з ЗША рэцэпт Савецкай Згушчонкі™ (разам з абсталяваннем для першых заводаў па яе вытворчасці, канешне), які потым скарочана абазвалі ДАСТ. Адзін з нашчадкаў таго ДАСТу на згушчонку — ГОСТ 2903-78 — да сённяшняга дня дзейнічае на тэрыторыі Квітнеючай.

Кансерваванае згушчанае малако з цукрам — гэта ў першую чаргу танная (адносна шакаладу і інш.) і не карысная для чалавека (адносна свежых прадуктаў) крыніца вуглеводаў, якая прызначана для выкарыстання ў не самых спрыяльных умовах, у тым ліку ў арміі, экспедыцыях, космасе. Не дзіўна, што свайму з'яўленню і папулярызацыі згушчонка абавязана войнам — Напалеонаўскім і грамадзянскай у ЗША (яна стварыла попыт на прадукцыю завода таго самага Гейла Бардэна).[2] Нават СССР вырабляў згушчанае малако ў першую чаргу на патрэбы арміі. Той факт, што ў СССР згушчонка ў бляшанках стала папулярным дэсертам і час ад часу рабілася дэфіцытным прадуктам, сведчыць многае пра ўзровень жыцця яго простых грамадзян.[3]

Глыбоцкая vs Рагачоўская

Згушчонка 5.jpg

У выніку галоўнай геапалітычнай катастрофы 20-га стагоддзя развалу СССР, Квітнеючай у спадчыну засталіся ажно два малочнакансервавыя камбінаты: Глыбоцкі і Рагачоўскі. Два камбінаты на амаль 10 мільёнаў насельніцтва — гэта занадта, яны могуць задаволіць значна большы попыт. Менавіта па гэтай прычыне Глыбоцкая і Рагачоўская згушчонкі спачатку запоўнілі рынак Квітнеючай, а потым паехалі на экспарт куды толькі было магчыма. Праз становішча, якое склалася на рынку малочных кансерваў краіны, у адносна маладых жыхароў Квітнеючай сфармавалася меркаванне пра двоістасць прыроды згушчонкі, то бок пра існаванне толькі Глыбоцкай ды Рагачоўскай (як мінімум, у межах Квітнеючай).

Безумоўна, цяпер усё інакш, і на паліцах Еўраоптаў з ДорОрсамі можна знайсці малочныя і не вельмі кансервы вытворчасці ўсходніх братоў суседзяў. Але кожны дасведчаны тутэйшы грамадзянін ведае, што малочка расійскай вытворчасці поўнае гаўно не заўсёды адпавядае мясцовым стандартам якасці.[4] Такое трохі грэблівае стаўленне большасці насельніцтва да замежных гатункаў згушчонкі спрыяе захаванню Рагачоўска-Глыбоцкага пантэону.

Але не ўсё спакойна ў каралеўстве, бо дагэтуль не вырашана галоўнае пытанне: якая згушчонка лепей, Глыбоцкая або Рагачоўская? Спрэчкі на гэтую тэму час ад часу ўзнікаюць у Байнэтах і ЖЖ (першая больш-меньш заўважная сутычка здарылася ў 2013 годзе), і пэўнага выніку пакуль што няма.[5]

Смак

Гэта, безумоўна, галоўная характарыстыка падчас параўнання згушчонак. На жаль, няма магчымасці аб'ектыўна вызначыць, якая лепей, бо кожны чалавек вызначае на свой густ. Але калі ўзяць за эталон міфічную найлепшую Савецкую Згушчонку™, то можна высветліць, якая з сучасных бліжэй да ідэалу.

Відэаагляд, каторы мы заслужылі

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат пачалі будаваць у 1966 годзе, і, у адрозненне ад многіх малочнакансервавых камбінатаў СССР, Глыбоцкі спецыялізаваўся на вытворчасці згушчанага малака без цукра.[6] Гэтая тэхналогія навейшая ды адрозніваецца ад кананічнай, бо старая школа прадугледжвала дадаванне цукру ў малако перад згушчэннем. Каб вырабіць традыцыйную згушчонку з цукрам, глыбоцкія спецыялісты салодзяць яе пасярод працэсу згушчэння (або напрыканцы, у адкрытых крыніцах няма дакладнай інфы), а потым яшчэ дадаюць лактозу (але апісанне працэсу можа ўтрымліваць памылкі, лепей пракансультуйцеся са спецыялістамі).[7][8] Гэта не значыць, што Глыбоцкая згушчонка горшая за аналагі, але дасведчаныя гурманы могуць адчуць трохі іншы смак.

Рагачоўскі камбінат, наадварот, адзін з найстарэйшых у былым СССР, пачаў працу ў 1938 годзе — праз два гады пасля вяртання Мікаяна з амерыканскага турнэ.[9] То бок першапачаткова камбінат будаваўся паводле тых самых амерыканскіх Савецкіх™ стандартаў, тэхналогій і рэцэптаў (можа нават з выкарыстаннем амерыканскага таго самага абсталявання, але гэта не дакладна). Безумоўна, з тых часоў завод разбураўся (падчас вайны) і некалькі разоў абнаўляў абсталяванне (частка старога захавалася), але можна разлічваць на наяўнасць пэўнай пераемнасці характарыстык згушчонага малака з тых самых часоў і да нашых дзён. Гэта пацвярджаюць шматлікія аматары Рагачоўскай, калі гавораць пра яе "той самы" смак і густую кансістэнцыю.[10]

Радыяцыя

Мапа забруджаных тэрыторый Гомельскай вобласці Цэзіем-137 (арыгінал у фармаце JPG, але вы ж самі ўсё разумееце)

Так склалася, што сыравінныя зоны Рагачоўскага МКК уключаюць самыя забруджаныя радыёнуклідамі тэрыторыі Квітнеючай, то бок Нараўлянскі і Чачэрскі раёны. Таму можна адназначна сказаць, што Глыбоцкая згушчонка ўтрымлівае значна меней радыёнуклідаў антрапагеннага паходжання, бо аварыя на ЧАЭС амаль не закранула тэрыторыю Віцебскай вобласці, адкуль Глыбоцкі МКК атрымлівае малако дзеля пераапрацоўкі.

Але ці варта баяцца Рагачоўскай згушчонкі праз гэтую акалічнасць? Давайце разбярэмся.

З аднаго боку, у Квітнеючай наладжаны радыяцыйны кантроль сыравіны на пераапрацоўчых прадпрыемствах, а таксама незалежнай (ну, наколькі гэта магчыма) дзяржаўнай інспекцыяй. На камбінатах ажыццяўляецца праверка малака на забруджанне Цэзіем-137 ды Стронцыем-90, калі норма забруджання перавышана, то сыравіна не трапляе на пераапрацоўку. Паводле статыстыкі за 2008 і 2017 гады, перавышэнне нормаў было выяўлена толькі ў малацэ хатняй вытворчасці, пры гэтым за 9 год колькасць населеных пунктаў на тэрыторыі Квітнеючай, дзе былі зарэгістраваныя перавышэнні па Цэзію ў малацэ знізілася з 67 да 1. За 2017 год перавышэнне па Стронцыю было зарэгістравана толькі ў адным населеным пункце Гомельскай вобласці, але гэта тычыцца толькі сырога малака хатняй вытворчасці. Што да малочнай прадукцыі прамысловай вытворчасці — ні ў 2008, ні ў 2017 не было выяўлена перавышэнняў па Цэзію і Стронцыю.[11][12] Гэта сведчыць пра тое, што Рагачоўскую згушчонку, як і іншую айчынную малочную прадукцыю прамысловай вытворчасці, можна спажываць без рызыкі захварэць на прамянёвую хваробу.

З іншага боку, існуюць пэўныя тэхнічныя нюансы ды абмежаванні. Па першае, праверка сыравіны і прадукцыі на наяўнасць Стронцыя-90 ажыццяўляецца не кожны дзень, у адрозненне ад Цэзія-137. Тэст на прысутнасць Стронцыя ў малацэ (ды іншых прадуктах) даволі складаны і займае да 5 дзён, таму яго праводзяць толькі раз на некалькі месяцаў, такім чынам не кожная партыя сыравіны для згушчонкі правяраецца на Стронцый.[13][14] Па другое, акрамя вышэйзгаданых ізатопаў, у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторыя Квітнеючай была забруджаная больш чым дзесяццю відамі радыёнуклідаў. За наступныя 30+ гадоў большасць з іх распалася, але засталіся і тыя, што могуць эфектыўна шкодзіць чалавечаму здароўю. У першую чаргу гаворка ідзе пра Амерыцый-241, Плутоній (некалькі ізатопаў) ды радыёактыўны Вуглярод.[15][16] Асабліва небяспечны ў гэтым спісе Амерыцый, бо яго аб'ём у забруджанай зоне расце праз распад Плутонія-241.[17] На жаль, праверка сыравіны і гатовай прадукцыі на наяўнасць Амерыцыя не прадугледжана дзяржаўнымі стандартамі Квітнеючай па бяспецы прадуктаў харчавання.

З трэцяга боку, не гледзячы на вышэйназваныя тэарэтычныя хібы, абодва камбінаты Квітнеючай маюць сертыфікаты бяспекі прадукцыі HACCP, кашэрнасці і/або халяльнасці, ды іншыя ISO/OSI сертыфікаты, якія дазваляюць прадаваць згушчонку ў краіны першага свету.[18][19] Таму нават Рагачоўская згушчонка па паказчыках радыяцыйнай бяспекі дакладна будзе не горш за еўрапейскую, амерыканскую або ізраільскую.[10][20]

Свядомасць вытворцы

Апошнім часам наяўнасць беларускай мовы на ўпакоўцы айчынных тавараў стала прынцыповай для пэўнай катэгорыі насельніцтва Квітнеючай. Напрыклад, добра вядома гісторыя з "байкотам" прадукцыі пад брэндам «Савушкін прадукт» праз адмову кампаніі пісаць інфармацыю пра склад прадуктаў у тым ліку па-беларуску. Але Рагачоўскі ды Глыбоцкі камбінаты на частку бляшанак лепяць этыкеткі, цалкам аздобленыя па-беларуску, таму нельга абвінаваціць іх у свядомай несвядомасці.[21][22]

Вядома, што асабліва свядомым грамадзянам мазоляць вочы ўсе адсылкі да Расійскай Імперыі і станоўчае стаўленне да перыяду акупацыі паміж апошнім падзелам Рэчы Паспалітай і падпісаннем Белавежскіх дамоў. І з гэтага пункту гледжання Рагачоў дапусціў заўважную хібу, змясціўшы на сваім лагатыпе слова «РОГАЧЕВЪ», напісанае паводле дарэформеннага правапісу рускай мовы.[23] З іншага боку, у адрозненне ад Глыбоцкага, сайт Рагачоўскага камбіната падтрымлівае беларускамоўны інтэрфэйс (хай і аўтаматычна перакладзены праз Гугл), а таксама беларускамоўныя этыкеткі на Рагачоускіх бляшанках трапляюцца часцей, таму ў пытанні свядомасці тут няма заўважнай перавагі каго-небудзь з вытворцаў.

Распаўсюджанасць фальшывак

Прадукт малаказмяшчальны з водарам імперскага імбецылізму

Складана сказаць, ці з'яўляецца распаўсюджанасць фальшывак адназначна адмоўнай з'явай. З аднаго боку не хочацца аднойчы набыць гаўно ў бляшанцы замест арыгінальнага прадукта. З іншага боку — ніхто не будзе падрабляць благі прадукт, то бок наяўнасць падробак станоўча характарызуе арыгінал.

Што да Квітнеючай, то тут амаль немагчыма набыць фальшывую згушчонку (калі не ўлічваць малаказмяшчальнае лайно з сіняй этыкеткай, якое легальна возяць з РФ-іі і прадаюць ў розных Белмаркетах ды Еўраоптах з Каронамі), бо, як пісалі вышэй, арыгінальнай прадукцыі хапае, ды народзец трохі разбіраецца ў гатунках згушчанага малака. З большага кантрафактная згушчонка распаўсюджваецца ў Расіі і, магчыма, ва Ўкраіне (але наконт Незалежнай пруфаў няма).[24] Што цікава, часцей сустракаецца падробная Рагачоўская згушчонка, яны нават запілілі агляд фальшывак ў адмысловым разделе на сайце прадпрыемства.[25]

Часам недаверлівыя расейцы, калі сустракаюцца з падробкай, вінавацяць у кепскай якасці прадукта менавіта завод-вытворцу. Вядомы выпадак, калі кантрольная закупка Рагачоўскай згушчонкі выявіла, што змесціва канкрэтнай бляшанкі ўтрымлівае раслінныя тлушчы, якіх там не павінна было быць.[26] На той момант контрпруфаў з Рагачова не паступіла, але малаверагодна, што кантрафакт быў выраблены на заводзе ў Квітнеючай (бо публікацыя вельмі падобная да рэха малочнай вайны). Хаця дзеля справядлівасці варта адзначыць, што экспартную згушчонку Рагачоў вырабляе паводле новых расійскіх ДАСТаў, і яна трохі адрозніваецца ад кананічнай.

Мямасы пра згушчонку

Крыніцы

  1. Згушчонка — Паўдурапедыя
  2. 2,0 2,1 Upakovano.ru — Молочная сфера
  3. Секрет самой вкусной советской сгущёнки
  4. Госстандарт запретил продажу в Беларуси российской сгущенки "Курское раздолье"
  5. Краш-тест #1: Рогачевская или Глубокская?
  6. Глубокский молочноконсервный комбинат — Наша история
  7. І ўсё ж такі — глыбоцкая ці рагачоўская? Інтэрнаўт параўноўвае згушчонку
  8. Из чего и как делают знаменитую белорусскую сгущенку?
  9. Рогачевский МКК — История длиною в 80 лет!
  10. 10,0 10,1 Репортаж: знаменитую рогачевскую сгущенку делают по принципам, которые не менялись два столетия
  11. Белорусы пьют молоко со стронцием (2009 год)
  12. Результаты радиационного контроля пищевых продуктов за 2017 год
  13. Страсти по стронцию. Какие радионуклиды искали в молоке от фермера и было ли превышение в 10 раз?
  14. Попадает ли на стол белорусов молоко с радиацией?
  15. ГГАУ — Дистанционное обучение — Безопасность пищевой продукции, получаемой в условиях радиоактивного загрязнения территории — Последствия аварии на Чернобыльской АЭС
  16. БарГУ — Учебные материалы — Защита населения в ЧС — Авария на ЧАЭС. Причины и последствия
  17. Амерыцый: як засцерагчыся ад смяротна небяспечнага прадукту распаду плутонію, выкінутага Чарнобылем
  18. Рогачевский МКК — Сертификаты
  19. Глубокский МКК — Качество и инновации
  20. Фотофакт: сколько стоит рогачевская сгущенка в Израиле
  21. Чаму «Савушкін прадукт» прынцыпова ігнаруе правы беларускамоўных спажыўцоў?
  22. Прадукт года — рагачоўскае згушчанае малако
  23. Помнік згушчонцы ў Рагачове адкрылі з літарай «ъ» — фотафакт
  24. Настоящая сгущенка и поддельная
  25. Рогачевский ММК — Остерегайтесь подделки!
  26. 30% сгущенки — подделка. «Халтурить» стали и белорусы