Жэстачайшэ/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский


Свядомы пункт гледжання

Жэстачайшэ (або Жэстачайша) — народны мем, запушчаны галоўным Мемянатарам Квітнеючай. Значыць найвышэйшую ступень чагосці. Слова паходзіць з трасянкі, адпаведнік у кананічнай беларускай мове — "вельмі жорстка" або "найжорстка" (другі варыянт амаль не выкарыстоўваецца).[1] Аналаг — "Імём Рэвалюцыі!".

Поруч з прыслоўем "Жэстачайшэ", якое выкарыстоўваецца для апісання дзеянняў, існуе прыметнік "Жэстачайшы" (таксама паходзіць з трасянкі), якім Аўтар характарызуе пэўныя з'явы і прадметы. Звычайна прыметнік "Жэстачайшы" падкрэслівае важнасць (сур'ёзнасць) прадмета, або ўзмацняе яго ключавыя якасці.

Імаверна гэты мем зараз з'яўляецца самым распаўсюджаным з усіх мемаў, якія стварыў Самізнаецехто дзякуючы яркай вобразнасці і прамой адпаведнасці ўсім дзеянням і тэлевізійным прамовам Сонцападобнага, але гэта не дакладна.

Паходжанне і распаўсюджанне

Цяжка адсачыць момант, калі слова "Жэстачайшэ" пачало актыўна ўжывацца Тымкагонельганазываць, можа гэта пачалося раней 1994 года, а можа й пазней. У адміністрацыйнай сістэме выканаўчай улады Квітнеючай "Жэстачайшэ" часта выкарыстоўваецца як эфектыўны (на самой справе не) інструмент выканання любых асабістых загадаў Саміведаецекаго. Існуе меркаванне, што "Жэстачайшэ" — гэта кшталт рытуалу, без якога сонца не ўзыходзіць і зямля не родзіць.

У паўсядзённым жыцці гэтае слова выкарыстоўваецца як прыхільнікамі Самізнаецекаго (у першапачатковым "найжорсткім" сэнсе), так і свядомымі грамадзянамі (з большага ўжываюць з іранічным адценнем). Мем хутка прыжыўся не толькі ў Квітнеючай, але і ў іншых краінах СНД. Асабліва папулярным ён стаў у Расеі, дзе яго ўжываюць дарэчы і не вельмі.[1] Адзіны станоўчы момант у тым, што дзякуючы гэтаму маскавіты патроху навучаюцца гаварыць на трасянцы.

Прыклады ўжывання

Што характэрна, знайсці прыклад ужывання слова "жэстачайшэ" ад Самізнаецекаго на юцюб-каналах дзяржаўных СМІ даволі складана, але прыкладаў хапае ў стэнаграмах выступаў Лідара, якія захоўваюцца на розных Тутбаях ды Нашых Нівах.[2][3][4] Складаецца ўражанне, што афіцыйная прэс-служба ўвесь час стараецца хоць неяк прычасаць жывую гаворку Самізнаецекаго перад публікацыямі, але можа гэта толькі супадзенне. З іншага боку, прыкладаў у стэнаграмах хапае і на дзяржаўных сайтах СБ ды БелТА (але "жэстачайшыя" загалоўкі там можна ўбачыць вельмі рэдка).

Замест тысячы тэкставых цытацый лепей паглядзець некалькі відэа ад Аўтара:

Малюначкі

Пруфы

  1. 1,0 1,1 Ці слова #жэстачайшэ — галоўны беларускі мэм?
  2. Лукашенко: Вывод из Беларуси ядерного оружия был жесточайшей ошибкой
  3. Президент: самая мощная профилактика — жесточайшее наказание тем, кто лезет в государственный карман
  4. Лукашэнка: Эканомія павінна быць жэстачайшай