Жыхар, Аўген/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский


Аўген (Яуген) Жыхар (1925 – 11 студзеня, па іншым звесткам жніўня, 1955 год) – дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху антысаветчык і калабарыцыяніст, сябра незнаёмых абрэвіятур – «СБМ», «БНП» і «Чорнага ката».

Ганяў камуняк, пісаў вершы, камандаваў партызанскім атрадам на Пастаўшчыне.

Біяграфія

Нарадзіўся, паводле звестак, у Парыжы (не тым, што вы падумалі) ці Навадруцку Пастаўскага павета ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай семінарыі падчас нямецкай акупацыі. Настаўнік паводле адукацыі.

У 1944 годзе ўступіў у паўпадпольную Беларускую Незалежніцкую Партыю. У час нямецкай акупацыі Беларусі быў у «СБМ», трапіў у дывэрсанцкую школу «Дальвіц», дзе прайшоў поўны курс навучання. Потым пасля расфармавання батальёну пад сваім прозвішчам уступіў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў настаўнікам у школе. Вучыў дзетак дабру і міру, але штосьці пайшло не па плане.

Пасля таго як супрацоўнікі МДБ, даведаўшыся пра мінулае Жыхара, паспрабавалі яго арыштаваць, той схаваўся ў лясах і сфарміраваў антысавецкі партызанскі атрад. Першапачаткова яго атрад займаўся забойствамі міліцыянтаў (чэкістаў), партыйных актывістаў ды іншых чырвоных мудакоў. У 1948 годзе Жыхар увайшоў у кантакт з арганізацыяй Міхала Вітушкі, і яго атрад быў вылучаны ў асобную баявую адзінку арганізацыі. З 1952 года па снежань (магчыма па жнівень) 1954 г. ягоны атрад быў адзіным прадстаўніком партызанскай групы «Чорны кот» у Беларусі.

Большасць байцоў загінула ў лістападзе – снежні 1954 г. у баях з войскамі МГБ, астаткі па загадзе Жыхара сышлі на Захад праз Польшчу. Органы дзяржаўнай бяспекі СССР (БССР) актыўна шукалі Жыхара. У студзені 1955 ён быў знойдзены ў сялянскай хаце на хутары за 7 кіламетраў ад Паставаў. Аўген адмовіўся здацца і пачаў бой з супрацоўнікамі МГБ. У выніку, калі скончыліся набоі, ён застрэліўся апошнім патронам.

Уклад у станаўленне незалежнай Квітнеючай

Уклад у незалежнасць краіны невялікі. Крутасць сабжа многімі аспрэчваецца. Звесткі аб тым, што ён навучаўся ў Дальвіцу і канатактаваў з Вітушкам моцна псуюць карму і аблічча персанажа. Ад самаго Жыхара фанацеюць у асноўным радыкал-патрыёты, якія і па Гітлеру норм могуць угарэць. Але ж усё больш Жыхара ўспамінаюць тру-беларусы, што не хочуць у дадатак паліць габрэяў у печах і ўскідываць руку ад сэрца да сонца.

Важнай тэмай, якую падняў сабж ужо будучы даўнютка мёртвым – антысавецкі рух на тэрыторыі Квітнеючай, які доўжыўся амаль да гібелі ўсяго «Чорнага ката» і самаго Жыхара ў 1955 годзе. Да ўзняцця тэмы з «Катом» і адным з яго лідараў у Квітнеючай усякія антысавецкія рухі ў нашай гістарыяграфіі былі выключна маргінальнымі тэмамі. Любая антысаветчына прыраўноўвалася да калабарацыянізму і «зіг хайль», што не з'яўляецца праўдай.

Кораценька і па фактах

Аўген Жыхар не любіў чырвоных, і каб з імі змагацца вучыўся ў фашыстаў (нямецкіх нацыстаў). Яго группоўка была ў складзе «Чорнага ката», які быў адным з «Любімых котак» вермахта на раўне з Латвійскай «Лясной Коткай», Украінскім «Стэпавым Катом», Смаленскім і Бранскім «Дзікім Катом». Усе яны білі чырвоных, немчуру не чапалі. І, што зразумела, забівалі людзей, а гэта само па сабе дрэнна.

Апісаны персанаж застрэліўся. Куля моцна знявечаны яго твар, у выніку чаго апазнаць Жыхара было немагчыма. Гэтая інфармацыя дае шмат прасторы для канспералагічных тэорый і веры ў лепшае.

Прозвішча Жыхар хутчэй рэальнае, бо шмат людзей ведалі сабжа пад ім, але занадта яно сугучна са словам «жыхар» і таму застаёцца шмат пытанняў і знову з’яўляецца месца для гістарычнага фантазіявання і веры ў Рэптылоідаў.


Падзялiцца ВК.png ВКонтакте ФБ.png Facebook Ц.png Telegram