Вершы Быкава

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский
«

Васіль Быкаў. Действительно, я на его стихах, произведениях учился.

»
Саміведаецехто


З'яўленне мема народу

Вершы Быкава — стары мем, створаны галоўным пастаўшчыком мемаў на тэрыторыі Квітнеючай.

У чым сэнс

Хто такі Васіль Быкаў?

Васіль Быкаў — сусветна вядомы беларускі і савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Пэўныя кнігі Васіля Быкава былі перакладзеныя на многія мовы свету. Яго творы ўваходзяць у школьную праграму па беларускай літаратуры ў Квітнеючай.

Дарэчы, Васіль Уладзіміравіч Быкаў разам з Іванам Паўлавічам Мележам увялі ў літаратурны ўжытак усім любыя сэрцу словы "парція" і "парціец".

Усе афіцыйна апублікаваныя творы Васіля Быкава былі выключна празаічнымі!

Пра мем

У 1990-я гады Самізнаецехто прымаў удзел у нейкім тэлевізійным шоў, дзе ён на камеру прызнаўся, што чытаў вершы Быкава яшчэ з маленства. Калі вядоўца паведаміў яму, што Васіль Быкаў ніколі не пісаў вершы, Самізнаецехто пачаў спрачацца і даказваць, што сапраўды чытаў. Карацей, глядзіце відэа ўверсе старонкі.

Гэты незапланаваны стэнд-ап прэзідэнта стаў яшчэ адной падставай для змагароў, каб абліваць яго гаўном, а ў свядомых таварышаў і знаўцаў літаратуры вызвае прыступы непамяркоўнасці.[1]

Новыя факты

Пасля той гісторыі некаторыя журналісты паспрабавалі даведацца, а ці мог усё ж такі Быкаў пісаць вершы. Знайшоўся запіс размовы Алеся Адамовіча з Васілём Быкавым, дзе Быкаў кажа пра паэзію:

«

Можна сказаць, што не пісаў. Праўда, аднойчы спрабаваў. Нават, ну, проста гэта быў такі перыяд, можа, адну вясну, накрэмзаў пару вершаў. Вельмі кепска, тады я гэта зразумеў…

»
— Васіль Быкаў


Тая самая калядка

Сястра Васіля Быкава, Валянціна, таксама паведаміла новую інфармацыю па тэме:

«

Ён жа і вершы спрабаваў пісаць. Але мне таксама нічога не паказваў, толькі даслаў іх у газету “Піянер Беларусі”. Аднак нешта не атрымалася ў яго з тымі вершамі — ці ацэнку ім далі нядобрую, ці што, нешта не ацанілі яго тады. Дык ён і кінуў пісаць тыя вершы.

»
— Валянціна Быкава


Больш грунтоўныя даследаванні выявілі, што Васіль Быкаў у сталым узросце мог напісаць тры вершы: віншаванне Рыгора Барадуліна з днём народзінаў (верш + малюнак), верш у памяць аб Твардоўскім (але гэта не дакладна + ён не захаваўся цалкам), і калядку для Барадуліна, Караткевіча і Гілевіча (але існуе меркаванне, што гэта народны твор).[2]

У 2012 годзе адна гарадзенская друкарня выпусціла ў продаж сшыткі з выявай Быкава і тэкстам невядомага верша.[3] Выявілася, што супрацоўнікі друкарні памылкова змясцілі на вокладцы верш нейкага расейскага паэта з тым жа ж прозвішчам. У выніку сшыткі тэрмінова прыбралі з гандлю.[4]

Дык ці праўду казаў Самізнеецехто?

Пасля таго, як выявіліся першыя доказы таго, што Быкаў пісаў вершы, з'явіўся пункт гледжання, што Самізнаецехто ўсё ведаў ад самага пачатку. Гэтую версію нават агучыў сам Мікалай Чаргінец.[5]

Насамрэч Самізнаецехто хлусіў памыліўся, бо ніяк не мог пабачыць рукапісы Быкава. З іншага боку, ніхто не ведае, што могуць знайсці праз некалькі год у сутарэннях школы ў Александрыі

Галерэя

Пруфы

  1. Васіль Быкаў. Пяць фактаў, якія ведае не кожны беларус
  2. Таямніцы архіву Васіля Быкава
  3. Сшыткі з вершам Васіля Быкава выпусціла Гродзенская друкарня
  4. Вершы Васіля Быкава тэрмінова вымаюць з гандлю
  5. Чаргінец: Быкаў пісаў вершы, і няма чаго тут смяяцца
  6. Новые белорусские деньги: первое явление народу