Беларуссія

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский
«

Молодость моя, Белоруссия

»
Мікалай Дабранраваў


«

И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ла-руссия!

»
— Кірыл Слука


Меркаванне жыхароў Квітнеючай Свядомага

Беларуссія або Белоруссія (рус. "Белоруссия", рас. імп. "Бѣлоруссiя", анг. "Byelorussia") — старая неафіцыйная назва Квітнеючай, якая замацавалася за беларускімі землямі падчас расейска-савецкай акупацыі знаходжання ў складзе Расійскай імперыі і СССР. Назва страціла сваю актуальнасць амаль адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Квітнеючай, 19 верасня 1991.[1]

Срач з маскавітамі усходнімі суседзямі

Сутнасць

Непамяркоўнасць на расейскім ТБ (глядзець з 0:17:40)

Гэтае слова на літару "Б" вызывае лютую непамяркоўнасьць у асабліва свядомых жыхароў Квiтнеючай. У звычайных расейскамоўных жыхароў іншых краін асацыюецца з адной з краін у эпiцэнтры Еўропы, у маладых iнтэрнэт-ваяроў вызывае рэзкае павышэнне ўзроўню адрэналіну ў крыві і жаданне вывучыць беларускую мову. Праўда, апасля выкідання на нічога не падазраваючага жыхара Братэрскай кучы спасылачак з Педывікіі, пад'ёбак пра Ленінград і Сталінград, ды і проста прамых абраз, жаданне падцягнуць веды па мове трохі ўлягаецца і зусім знікае пасля выключэння камп'ютара, і не вяртаецца да наступнага інцыдэнту. Усе марныя спробы расейцаў апраўдацца, маўляў, «Меня так учили», «Извините, не хотел Вас оскорбить, но...», «По правилам русского языка и так и так можно» або (самае страшнае) «А какая разница?» вядуць да зычанняў «захлебнуться бояркой», што выклікае пытанне «Что это только что было?» у галовах адэкватных маскавітаў і жаданне працягнуць дыскусію срач у троляў i прадстаўнікоў «Рускага свету». Апошнія, дарэчы, да гэтай тэмы падыходяць сўр'ёзна, можна нават сказаць, з усёй шырокай душой.

Што характэрна, спрэчкі ідуць з большага на расейскамоўных сайтах, у расейскамоўных пабліках і з выкарыстаннем рускай мовы. Не гледзячы на тое, што закон Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 1991 г. № 1085-XII рэгламентуе напісанне афіцыйнай назвы Квітнеючай на ўсіх мовах свету, грамадзян з высокім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці зусім не хвалюе той факт, што ў Пшэцыі Сінявокую клічуць «Białoruś», украінцы аддаюць перавагу ёмкаму «Білорусь», лабусам падабаецца гаварыць «Gudija» або «Baltarusija», а венгры ўвогуле ахрэнелі — «Fehéroroszország».[2] З большага праклёны сыплюцца на ўсходніх суседзяў. З іншага боку, украінскі і польскі варыянты з пункту гледжання словаўтварэння не такія кепскія, бо літаральна перадаюць назву «Беларусь», а не «Белая Расія». І што характэрна, з усіх пералічаных вышэй, толькі руская мова з'яўляецца другой дзяржаўнай у Квітнеючай, ёй штодзённа карыстаецца вялікая частка тутэйшых жыхароў — таму «Белоруссия» рэжа вушы часцей за іншыя варыянты. Да таго ж, некаторыя грамадзяне Квітнеючай лічаць, што дзяржаўны статус рускай мовы дае Квітнеючай права ўплываць на яе правілы.[3] Ну і дзеля справядлівасці, мовам заходняй Еўропы з ейнымі састарэлымі формамі «Byelorussia» (якую часам ужываюць нэйціў спікеры), «Weißrussland» (улюбленае слова нямецкіх бюргераў) і нават «Vitryssland» (з радзімы Карлсана) таксама час ад часу перападае з боку свядомых мовазнаўцаў (аднак без асаблівых халівараў, у адрозненне ад сітуацыі з "мышэбратамі").[4][5]

За апошнія амаль 30 год павырасталі грамадзяне ўжо незалежнай Квітнеючай, якія з самага дзяцінства ведаюць, як правільна (ужо паглядзелі відэа ўверсе старонкі?). А грамадзяне Квітнеючай узростам за 40-50 год, якія паспелі пажыць у БССР, больш памяркоўна ставяцца да слова на літару "Б", нават часам ненаўмысна ўжываюць яго.

Гордыя-ў-мінулым-ліцьвіны і самі грэшаць, называючы «Deutschland» «Германіяй» (радзей «Нямеччынай»), «Polska», гучыць як «Польшча», а «Suomi» называюць «Фінляндыяй». Такіх прыкладаў вельмі шмат. Ізноў жа, з іншага боку, у такіх таварышаў ёсць некалькі адмаз. Па-першае, краіны звычайна дамаўляюцца паміж сабой, як іх правільна называць на іншых мовах (праз ААН ці як-небудзь яшчэ). Маладыя дзяржавы могуць паведаміць усяму свету, як іх правільна называць. Так узніклі такія назвы як «Фінляндыя» (так, гэта таксама афіцыйная назва краіны на шведскай мове — другой дзяржаўнай у Суомі), «Турцыя» (а не Асманшчына якая-небудзь), «Кот-д'Івуар» (а не Бераг Слановай Косткі), «Буркіна-Фасо» (не Верхняя Вольта), «Каба-Вердэ» (не Востраў Зялёнага Мыса), «Беларусь» (не Белоруссія) ды іншыя.[6] Па-другое, ім насраць няшмат якія краіны клапоціць, як іх будуць зваць на нацыянальнай мове Квітнеючай.

Існуе меркаванне, што заўзятае непрыйманне падвоенай «с» з'явілася з-за ўпэўненасці ў тым, што як толькі баганосны народ пачне называць «Северо-Западный Край» (а менавіта гэта чуюць некаторыя змагары, калі гучыць слова на літару "Б") правільна з пункту гледжання трубеларусаў — гэта ў поўнай меры вырашыць усе ўнутраныя і знешнія праблемы Квітнеючай, а таксама вызваліць байцоў за Беларусь ад пачуцця віны за няведанне гісторыі і мовы сваёй краіны, а галоўнае — за нежаданне іх вучыць і імі карыстацца, але гэта не дакладна.

З пункту гледжання ўсходніх суседзяў

Версія ад маскальскай расійскай акадэміі навук

Існуе пэўная катэгорыя жыхароў Братэрскай, каторыя адчайна топяць за ўжыванне ў расейскай мове выключна назвы «Белоруссия» — з большага гэта навукоўцы гуманітарнага складу розуму і рознага кшталту грамар-нацы (калі што, У.У. Пуцін таксама знаходзіцца ў гэтых шэрагах). Галоўны іх аргумент — чысціня расейскае расы мовы ад розных там свядомых неалагізмаў. Канешне там ёсць і прыхільнікі кампраміснага варыянту (што можна і так і так), але цалкам адмаўляцца ад састарэлай назвы Квітнеючай расейцы пакуль што не збіраюцца.[7] Некаторым аматарам назвы «Белоруссия» можна даць пэўную характарыстыку, абапіраючыся на ніжэй прыведзеную цытацыю:

«

Сторонники варианта «Белоруссия» считают, что итог «Беларусь» откроет «ящик пандоры», и вслед за Беларусью пойдут переименования Молдавия → Молдова, Киргизия → Кыргызстан, белорусы → беларусы.

»
— Старэйшыя браты ўсяго былога сацлагера[8]


Карацей, пакуль што не даюць маскавіты свайму "малодшаму брату" самастойна абраць сабе імя. Можа так і трэба?

Змаганне за «Беларусь»

Паміж руціннымі сутычкамі на форумах і звычайнымі срачамі ў каментарах сацсетак час ад часу здараюцца даволі рэзанансныя падзеі, звязаныя з канфліктам «Беларусь» vs «Белоруссія». Частка іх патрапіла ў аналы Пампедыі.

  • «Бітва за Беларусь» — літаральна так завецца канфлікт на тэрыторыі рускамоўнай Вікіпедыі, падчас якога ідзе спрэчка пра тое, як жа ж правільна назваць артыкул пра Квітнеючую. Апошняе абвастрэнне вайны правак здарылася восенню 2010 года і цягнулася да вясны 2011 года.[8]
  • У лютым 2009-га тагачасны МЗСнік Сяргей Мартынаў ветліва адбіў "атаку" нямецкага журналіста падчас прэс-канференцыі ў Берліне — нагадаў, што афіцыйная назва Квітнеючай не "Weissrussland".[9]
  • У 2014 годзе нейкі Мікіта Раманоўскі запіліў петыцыю на change.org, каб маскальская Педывікія выкарыстоўвала правільную назву нашай краіны. Петыцыя набрала больш за 72.000 подпісаў, але асаблівых вынікаў не прынесла. Таксама ў межах гэтай кампаніі хлопец падаў пазоў у суд на расейскія СМІ, але пра станоўчыя вынікі нешта не чуваць.[10]
  • Не прайшло і 30 год незалежнасці Квітнеючай, а руская служба БіБіСі нарэшце вырашыла выкарыстоўваць афіцыйную назву краіны замест слова на літару "Б". Большасці парційцаў памяркоўна, але для некаторых свядомых таварышаў гэта маленькая перамога.[11]
  • Дзяўчынка-цымбалістка з Квітнеючай на Першым канале расейскага ТБ растлумачыла неадукаванаму Галкіну, як правільна называць яе краіну. Што цікава, яна ўжо рабіла такое раней на ўкраніскім шоў, але там вядоўца навучыўся гаварыць правільна яшчэ на рэпетыцыі.[12] Пазней за праяўленую свядомасць дзяўчынцы ўручылі медаль Францыска Скарыны падаравалі цымбалы (у яе раней не было ўласнага інструмента).[13]
  • На абсалютна новы ўзровень у гэтым спрадвечным халівары выйшаў амбасадар Квітнеючай у Кітаі Кірыл Руды — ён вырашыў вучыць кітайцаў, як правільна называць Квітнеючую на кітайскай мове. Гэй, змагары, вам ёсць у каго павучыцца![14]
  • Пасля высылкі скандальна вядомага Бабіча, у Квітнеючую накіравалі новага амбасадара, Дзмітрыя Мезенцава. Гэты хлопец аказаўся разумнейшым за свайго папярэдніка, і на прэс-канферэнцыі не лаяўся словам на літару "Б".[15] Аднак глабальна гэта нічога не змяняе, бо і раней Мядзведезеў і іншыя топ-чыноўнікі з усходу выказваліся ў падтрымку выкарыстання назвы "Беларусь"[16], але адначасова з гэтым ватная славянафільская большасць з РФ-іі (на чале з Уладзімірам Пу) працягвае тапіць за састарэлы варыянт назвы Квітнеючай. А як можа здагадацца кожны Парціец, у такіх сітуацыях пах гаўна звычайна перабівае больш прыемныя водары.
  • Напрыканцы 2019-га года свядомыя беларусы Швецыі навучылі шведаў правільна называць Квітнеючую па-шведску (ну, як мінімум на афіцыйным узроўні). [17]

Удар у спіну ад Дзядькі Сэма

Нават калі кожны маскавіт кацап братэрскі жыхар Расійскай Федэрацыі вывучыць на памяць правільную назву Квітнеючай на ўсіх мовах свету, усё адно застануцца падставы для праяў непамяркоўнасці.

Стандарт Unicode

На сённяшні дзень нават школьнікі ведаюць, што такое Унікод — ім на ўроках па інфарматыцы расказваюць. Для прагульшчыкаў і не-айцішнікаў — гэта міжнародны стандарт кадзіравання сімвалаў у кампьютары, які ўтрымлівае алфавіты ўсіх моў свету і не толькі. Калі ўважліва праглядзець табліцу кірыліцы, то ў кожнага непамяркоўнага чалавека вока зачэпіцца за назвы двух сімвалаў: "І"[18] ды "і".[19] Так, парційцы, вы не памыліліся — у назвах гэтых літар ёсць саўковае "Byelorussian".

Як жа ж так сталася? Ёсць тры прычыны:

  • Стандарт распрацоўваўся напрыканцы 1980-х, першая версія выйшла ў кастрычніку 1991-га.[20] У тыя часы новая назва Квітнеючай толькі-толькі была зацьверджаная, а ў нас не было свайго "кібер-Пазняка", каб давесці загніваючаму захаду, як трэба.
  • Змяняць назвы сімвалаў забаронена, каб не ўзнікла блытаніны, таму з тых часоў не выправілі.
  • Усім насраць памяркоўна.

Даменная зона .by

Яшчэ больш відавочны прыклад — нацыянальная даменная зона Квітнеючай. Яна была зарэгістраваная толькі ў 1994 годзе,[21] то бок новая назва краіны ўжо прыжылася. Але за аснову для імя даменнай зоны чамусьці ўсё роўна ўзялі савецкае "Byelorussia" замест сучаснага "Belarus". Мабыць так зрабілі, таму што хітразробленыя бельгійцы, бразільцы ды багамцы на той момант ўжо аслупавалі .be, .br ды .bs адпаведна.[22] Іншыя дамены на аснове афіцыйнай назвы Квітнеючай, верагодна, не спадабаліся айцам-заснавальнікам беларускіх Інтэрнэтаў: .bl (гэта можна зразумець), .bu і .ba.

Можа парційцаў з сімптомамі непамяркоўнасці супакоіць хоць тое, што нацыянальны дамен Квітнеючай .by вельмі падабаецца баварцам (бо "Bayern").[23]

Геаграфічныя коды ISO 3166

Яшчэ адзін сумны напамін

Педывікія кажа, што ISO 3166 — гэта міжнародны стандарт ISO, які вызначае кодавыя пазначэнні дзяржаў і залежных тэрыторый, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэнняў унутры дзяржаў.[24][25] Калі прасцей, то гэта лічбавыя і літарныя коды, якія змяшчаюцца ў тым ліку на аўтамабільных нумарах. Гэтая сістэма распрацоўвалася яшчэ ў 70-я, таму там спачатку з'явіліся коды для БССР (BY ды BYS).[26] Пасля распаду СССР ды абвяшчэння незалежнасці Квітнеючай, у пачатку 90-х міжнародны стандарт трохі апдэйтнулі (абнавілі агульную інфу ды памянялі BYS на BLR).[27] Код BY пакінулі як ёсць праз Бельгію ды памяркоўнасць прадстаўнікоў Квітнеючай.[28] У прынцыпе, адсюль жа растуць ногі ў даменнай зоны .by.

Галерэя

Пруфы

  1. Гісторыя суверэннай Беларусі
  2. Вітрюслянд, Лефкоросія ды Фэгэроросорсаг — як у Эўропе называюць Беларусь (інфаграфіка)
  3. «Беларусь» vs «Белоруссия»: ставим точку в вопросе
  4. Belarus ці Weißrussland? Наведнікі нямецкага ІТ-парталу сапрачаюцца, як называць Беларусь
  5. Беларусь vs Weissrussland
  6. Пішам па-расейску: Беларусь, белАрус, БелАрусский. Паводле закону і правілаў
  7. Именование белорусского государства на русском языке
  8. 8,0 8,1 Битва за Беларусь
  9. Мартынаў за "Belarus"
  10. «Чувствую себя лицом без гражданства, поскольку граждан „Белоруссии“ не существует». Московский суд принял заявление белоруса
  11. Руская служба Бі-бі-сі больш не будзе пісаць «Белоруссия» — толькі Беларусь
  12. Маці Насці са Смаргоні: «Яна не першы раз выпраўляе вядоўцаў, такое ўжо здаралася ва Украіне»
  13. Насці Ванеевай, якая навучыла Галкіна правільна казаць «Беларусь», арганізатары Дня Волі падарылі цымбалы
  14. Кірыл Руды заклікаў правільна называць Беларусь па-кітайску
  15. Новый посол России ответил, как правильно — Беларусь или Белоруссия
  16. Медведев призывает называть Белоруссию "Беларусь"
  17. Шведскае МЗС больш не будзе называць нашу краіну Vitryssland. Зараз Belarus!
  18. Cyrillic Capital Letter Byelorussian-Ukrainian I
  19. Cyrillic Small Letter Byelorussian-Ukrainian I
  20. History of Unicode Release and Publication Dates
  21. Гісторыя дамена .BY
  22. List of Internet top-level domains
  23. Other uses of .by domain
  24. ISO 3166 Вікіпедыя
  25. ISO 3166-1 Вікіпедыя
  26. ISO 3166 Byelorussian SSR
  27. ISO 3166 The Republic of Belarus
  28. Як нас заве сьвет — «Беларашэн» ці Belarus(i)an?
  29. Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю