А можа так і трэба?/бел

Материал из Pampedia
Перейти к: навигация, поиск
нармальный чалавечэскій языкрусский


А можа так і трэба? — рытарычнае пытанне, каторым задаецца амаль кожны беларус, калі сутыкаецца з абуральнай несправядлівасцю і/або жыццёвымі цяжкасцямі. Мем нацыянальнага маштабу.

Акрамя гэтага, «А можа так і трэба?» — афіцыйнае крэда Партыі Памяркоўных Цэнтрыстаў.

Паходжанне

Шырокую вядомасць гэты мем атрымаў дзякуючы распаўсюджанаму анекдоту:

«

Решили провести такой тест. В темной комнате поставили табуретку, вбили гвоздь, чтобы торчал острой частью вверх, и по очереди посадили на эту табуретку русского, украинца и белоруса. Русский сел на гвоздь, вскочил и давай матом ругаться. Украинец сел на гвоздь, вскочил, нащупал гвоздь, вытащил его и положил в карман: «В хозяйстве пригодится». Белорус сел на гвоздь, привстал и со словами «А можа так і трэба?» снова сел.

»
— Анекдот, версія ад Кулінковіча[1]


Часам змест анекдота трохі змяняецца, але галоўная ідэя заўсёды застаецца аднолькавай:

«

Решили провести тест: в темной комнате поставили табуретку, вбили гвоздь, чтобы торчал острой частью вверх, и по очереди посадили на эту табуретку русского, украинца и белоруса. Русский сел на гвоздь, вскочил и давай матом ругаться. Украинец сел на гвоздь, вскочил, выругался громче русского, выдрал гвоздь и положил в карман. Белорус сел на гвоздь, почувствовал боль, ничего не сказал и подумал: «А можа, так i трэба?»

»
— Гэты ж самы анекдот у рэдакцыі Луркмору


Паводле гэтага анекдоту нават запілілі магніцік-сувенір, які з'яўляецца сімвалам Квітнеючай па версіі айчынных карыстальнікаў расейскага ЖЖ. Што цікава, васількі, саломенныя лялькі, дранікі (2-е месца) і нават трактар не здолелі абыйсці «Цьвік у азадку»[2]

Таксама існуе больш агульны анекдот пра беларускую памяркоўнасць, які ў арыгінале не ўтрымлівае выраз «А можа, так i трэба?», але мае той жа ж сэнс і часта міксуецца з папярэднім (асабліва, калі расказчык прыняў чарку):

«

Фашисты повесили украинца, поляка и белоруса. Пришли партизаны, начали снимать тела, смотрят — а белорус-то живой! Партизаны спрашивают: — Парень, ты как живой-то остался? — Спачатку шыю штосьцi здавiла моцна-моцна, а потым нiчога… прыцярпеўся…

»
Смешны анекдот


Аднак вытокі гэтага выразу маюць значна глыбейшую гісторыю. Так, правобраз мема ўтрымліваецца ў адным з вершаў Алаізы Пашкевіч (Цёткі) — «Хрэст на свабоду» 1905 года (ніжэй прыведзены ўрывак):[3]

На усходзе красна неба.
Нас не дзівіць — так і трэба!
Кроў ракамі льецца ў мора,
Салдат гіне там ад гора
Без кашулі і без хлеба.
Нас не дзівіць — так і трэба!

Гоняць сына, гоняць мужа,
Мы слухаем цара дужа.
З душы б'ецца скарга ў неба,
А мы маўчым — так і трэба!

Жандар стрэле, казак б'ецца,
У народа спіна гнецца
Ад налогаў з солі, хлеба,
А мы плацім — так і трэба!

...

А цар сыпнуў, як бы з неба,
Тысяч куляў — так і трэба.

...

На жаль, немагчыма адсачыць дакладны момант з'яўлення гэтага мема. Існуе меркаванне, што ён найстаражытнейшы з усіх мемаў Квітнеючай (але гэта не дакладна).

Ужыванне

Касплэй, каторы мы заслужылі

Акрамя выкарыстання ў якасці самасупакаяльнай мантры, фраза «А можа так і трэба?» можа выкарыстоўвацца ў іранічным і/або саркастычным кантэксце. Часта свядомыя СМІ дадаюць гэты выраз у загаловак сваіх артыкулаў, каб падкрэсліць супрацьпастаўленне звычайнага ладу жыцця жыхароў Квітнеючай і з'явы, якой прысвечаны артыкул.[4][5][6][7] Таксама «А можа так і трэба?» рэгулярна сустракаецца ў якасці аднаго з варыянтаў адказаў у апытанках на сайтах Квітнеючай і ў айчынных пабліках у сацсетках (дарэчы, звычайна гэта адзін з самых папулярных варыянтаў адказу, але не заўсёды).[8]

Час ад часу гэты памяркоўны лозунг выкарыстоўваюць у непамяркоўных перформансах і іншых акцыях. Напрыклад, «Краіна крывых люстэркаў» у 2014 годзе, «Чарнобыльскі шлях» у 2015, канцэрт да стагоддзя БНР у 2018.[9][10][11] З іншага боку, а можа так і трэба?

Карцінкі

Пруфы

  1. Какие анекдоты рассказывают о себе белорусы
  2. Крэсла з цьвіком — самы беларускі сымбаль
  3. Цётка — Хрэст на свабоду
  4. Можа, так і трэба
  5. А можа, так і трэба?
  6. «А можа, так не трэба?» Разговор с британцем о белорусском консерватизме и немецкой эффективности
  7. «Што, ізноў?!» ці «а можа так і трэба…»: як ставіцца да плянаванага ўздаражэньня камуналкі
  8. «С чего бы?» и «Можа, так і трэба?». Что думают автомобилисты о возможном подорожании топлива
  9. А мо так і трэба? У цэнтры Мінска прайшла акцыя «Краіна крывых люстэркаў»
  10. Плякат зь пятлёй на шыі — «А можа, так і трэба?»
  11. Самые горячие девушки Дня Воли (с парнями и без)